ЦВК разгледзеў шматлікія звароты, выкліканыя вынікамі праверак тэрытарыяльнымі выбарчымі камісіямі дакладнасці подпісаў выбаршчыкаў у падпісных лістах у падтрымку вылучэння кандыдатамі ў прэзідэнты некаторых асоб.
Назіральнікі кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” з Гародні прааналізавалі месцы для агітацыі і сустрэч з выбаршчыкамі, якія былі вызначаны ў горадзе падчас бягучай прэзідэнцкай кампаніі. Спіс гэтых месцаў, па меркаванні назіральнікаў, у параўнанні з мінулымі выбарамі не настройвае на аптымістычны лад, а наадварот паказвае яшчэ большы забараняльны і абмежавальны характар дзеянняў уладаў.
Згодна з артыкулам 68-1 Выбарчага кодэкса падставай у адмове ў рэгістрацыі кандыдата ў прэзідэнты, у тым ліку, з’яўляецца наяўнасць у падпісных лістах у цэлым па Рэспубліцы Беларусь больш за 15 працэнтаў несапраўдных подпісаў ад агульнай колькасці правераных подпісаў выбаршчыкаў. Што гэта значыць?
На сайце Берасцейскага гарвыканкама размешчана рашэнне гарадскіх уладаў за нумарам 943 "Аб стварэнні ў горадзе Брэсце ўмоў для правядзення перадвыбарнай агітацыі падчас выбарчай кампаніі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь».
У адказе за подпісам намесніка Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Алега Краўчанкі паведамляецца, што пытанне аб накіраванні запрашэнняў у адрас міжнародных арганізацый да назірання за прызначанымі на 9 жніўня выбарамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь знаходзіцца на разглядзе.
Эксперты ААН 1 ліпеня запатрабавалі, каб Беларусь устрымалася ад гвалту супраць мірных дэманстрантаў напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня. Яны заклікалі ўрад адмовіцца ад палітыкі адвольных арыштаў, гвалту і запалохвання ў дачыненні да актывістаў грамадзянскай супольнасці.
Назіральнік кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Аляксей Лойка параўнаў склады фрунзенскіх УВК падчас парламенцкай кампаніі восенню 2019 года з іх складамі, якія будуць працаваць на выбарах прэзідэнта сёлета.
Старшыня Рады Брэсцкай абласной арганізацыі партыі БНФ Зміцер Шыманскі абскадзіў у суд Бярозаўскага раёна рашэнне Бярозаўскага райвыканкама, у якім двое вылучэнцаў абласной арганізацыі не былі ўключаныя ў склад участковых выбарчых камісіяў (УВК) участкаў для галасавання №9 (Анатоль Белеянко) і №11 (Тамара Шчапёткіна) Бярозаўскага раёна па выбарах прэзідэнта.
Мабыць, на тым тыдні стала ясна, што свабодных выбараў дакладна не будзе, як бы аптымістычна ні настройваліся неспрактыкаваныя выбаршчыкі і кандыдаты. Зразумела, што не прывыкаць, але ўсё роўна гняце - не, не адсутнасць выбараў, я-та ўжо даўно ўсё зразумеў, а тое, як усё гэта скончылася для тых, хто сваю порцыю жаху ўжо атрымаў.
29 чэрвеня Смаргонская раённая выбарчая камісія на сваім пасяджэнні зацвердзіла вынікі праверкі подпісаў выбаршчыкаў раёна за рэгістрацыю кандыдатамі ў прэзідэнты. Найбольшая лічба несапраўдных подпісаў аказалася ў падтрымку дзеючага прэзідэнта – 175 з 3084 правераных.