Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Лічба дня: на колькі супадаюць склады УВК Фрунзенскага раёна ў параўнанні з выбарамі-2019

Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

У Беларусі сфармаваныя ўчастковыя камісіі, якія непасрэдна будуць лічыць галасы выбаршчыкаў на прэзідэнцкіх выбарах 9 жніўня. У Мінску на тэрыторыі Фрунзенскага раёна ўтворана 122 выбаркама. Назіральнік кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Аляксей Лойка параўнаў склады фрунзенскіх УВК падчас парламенцкай кампаніі восенню 2019 года з іх складамі, якія будуць працаваць на выбарах прэзідэнта сёлета. Што (не)змянілася — чытайце ў нашым матэрыяле і глядзіце ў дыяграме.

Як адзначае назіральнік, істотнай змены складу ўчастковых камісій па параўнанні з выбарчай кампаніяй 2019 года не адбылося, галасы выбаршчыкаў на прэзідэнцкіх выбарах, па сутнасці, будуць лічыць тыя ж сябры ўчастковых камісій.

Прааналізаваўшы склады 122 участковых камісій у Фрунзенскім раёне, назіральнік кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" зрабіў высновы:

  • 85% УВК на выбарах прэзідэнта па складзе ад дзевяці і больш чалавек супадаюць са складам участковых камісій на парламенцкіх выбарах 2019 года.
  • 16% участковых камісій на прэзідэнцкіх выбарах-2020 на 100% супадае са складам камісій на выбарах у Палату прадстаўнікоў восенню мінулага года.

"Адсутнасць у выбарчым заканадаўстве дакладных крытэрыяў для адбору кандыдатаў у склад участковых камісій прыводзіць на практыцы да стварэння "стэрыльных" камісій і абумоўлівае дыскрымінацыйны падыход органаў, якія ўтвараюць камісіі, да вылучэнцаў з апазіцыйных палітычных партый", — тлумачыць сітуацыю Аляксей Лойка.

Аналітычная справаздача аб назіранні за фарміраваннем участковых выбарчых камісій

Назіранне за выбарамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ажыццяўляецца РПГА “Беларускі Хельсінкскі камітэт” і ПЦ “Вясна” ў рамках кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары”.

 "Праваабаронцы за свабодныя выбары"


Каментары