Брэст: Пяць назіральнікаў на пяць дзён датэрміновага галасавання
На ўчастку для галасавання №35 Маскоўскай раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта Беларусі, размешчаным ў другім корпусе Брэсцкага тэхнічнага ўніверсітэта вывешаны графік дзяжурства назіральнікаў на час датэрміновага галасавання.
У спісе толькі 5 назіральнікаў, янія напрацягу пяці дзён чаргуюцца паміж сабой. Астатнім назіральнікам, якія рэгістраваліся тут, месца не хапіла.
Назіральніца кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Маргарыта Вялічкіна ў гэты спіс патрапіць не змагла і таму старшыня участковай камісіі І. Дацкевіч 4 жніўня да назірання яе не дапусціла. Толькі паказала паперу аб тым, якім чынам камісія абірала назіральнікаў. Не дазволіла яна ўзяць кантакты іншых назіральнікаў, каб можна было даведацца ход датэрміновага галасавання.
Маргарыта Вялічкіна вымушаная назіраць за галасаваннем з калідора. Пры гэтам яна заўважыла, што за яе дзеяннямі сочыць дзіўны чалавек, які назваўся доктарам.
Толькі пасля доўгіх перамоваў старшыня камісіі пагадзілася прадставіць назіральніцы звесткі па ўчастку.