Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

На разгляд скаргі аб неўключэнні ў склад УВК суду спатрэбілася 20 хвілін

Разгляд прыватнай скаргі ў Брэсцкім абласным судзе 28 ліпеня.
Разгляд прыватнай скаргі ў Брэсцкім абласным судзе 28 ліпеня.

У Брэсцкім абласным судзе 28 ліпеня разгледжаная прыватная скарга групы грамадзян на рашэнне адміністрацыі Ленінскага раёна Брэста аб утварэнні ўчастковай выбарчай камісіі №32 па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусі.

Раней адна з заяўніц Таццяна Панасюк падала ў суд заяву аб узбуджэнні грамадзянскай справы. Сутнасць яе ў тым, што 14 асоб вылучылі Панасюк у склад участковай камісіі, аднак яна ўключана не была, таму грамадзяне просяць адмяніць вызначэнне суда і ўключыць у склад камісіі.

Сёння група грамадзян у колькасці 10 чалавек звярнуліся са скаргай на вызначэнне суда ў калегію Брэсцкага абласнога суда.

Скаргу разглядала суддзя С. Ільюшына, якая спасылаецца на тую акалічнасць, што прапушчаны тэрмін для падачы скаргі. Аднак высвятляецца, што яна была пададзеная своечасова, а прадстаўнік суда зарэгістраваў яе ня ў тым судзе, і таму заяўнік тут не прычым. Група грамадзян просіць суд адмяніць вызначэнне і перадаць скаргу на разгляд па сутнасці.

У выніку – вызначэнне суда Леніскага раёна Брэста пакінута без зменаў, а прыватная скарга групы грамадзян – без задавальнення.

Па звестках аб разглядзе судамі скаргаў на рашэнні аб утварэнні выбарчых камісій на Берасцейшчыне было пададзена 67 скаргаў. Адмоўлена ў задавальненні 63 заяўнікам, 4 скаргі пакінутыя без разгляду. Такую статыстыку прыводзіць на сваім сайце Цэнтральная выбарчая камісія.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”.


Каментары