Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

У месцах правядзення перадвыбарных мерапрыемстваў будзе арганізавана праверка грамадзян

Канструкцыі агароджы ў парку Дружбы народаў. Фота: Радыё Свабода.
Канструкцыі агароджы ў парку Дружбы народаў. Фота: Радыё Свабода.

У месцах правядзення масавых мерапрыемстваў, якія арганізуюць кандыдаты ў прэзідэнты, будзе ажыццяўляцца праверка грамадзян, паведамляе сайт naviny.by.

Гэта вынікае з заявы дзяржсакратара Савета бяспекі Андрэя Раўкова па выніках тэрміновай нарады пад кіраўніцтвам Аляксандра Лукашэнкі, якая адбылася 29 ліпеня пасля затрымання пад Мінскам групы баевікоў з расійскай прыватнай ваеннай кампаніі Вагнера.

"Звернутая прэзідэнтам увага на бяспеку правядзення масавых мерапрыемстваў, у тым ліку мерапрыемстваў, звязаных з выбарнай кампаніяй, па ўзмацненні допуску да месцаў правядзення, кантролю за допускам у месцы правядзення мерапрыемстваў, забеспячэння бяспекі, праверкі людзей. Чаму? Таму што па арганізацыйнай структуры затрыманых людзей у іх выразна прасочваюцца пэўныя напрамкі: гэта снайпера, гэта падрыўнікі, гэта айцішнікі. Таму з улікам вось гэтага будзе зроблены шэраг мер арганізацыйнага характару па пытаннях забеспячэння бяспекі", - сказаў Раўкоў, фрагмент інтэрв'ю якога вузкаму колу журналістаў быў паказаны ў эфіры тэлеканала АНТ.

Як паведамляў БелаПАН, кандыдаты ў прэзідэнты атрымалі запрашэнне раніцай 30 ліпеня наведаць Цэнтральную камісію па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў. Па ўсёй бачнасці, ім будуць даведзены вынікі пасяджэння Савета Бяспекі.

Тым часам Радыё Свабода паведамляе, што па пэрыметры Парку дружбы народаў у Менску раскладзеныя элементы металічнай агароджы. 30 ліпеня тут мае адбыцца вялікі пікет кандыдаткі ў прэзыдэнткі Святланы Ціханоўскай, анансаваны на 18 гадзін.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”.


Каментары