Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Кандыдатаў у прэзідэнты папярэдзілі аб правакацыях і нагадалі пра бяспеку пад час масавых мерапрыемстваў

Кандыдатаў у прэзідэнты папярэдзілі аб магчымых правакацыях пад час перадвыбарчых масавых мерапрыемстваў. Пра гэта журналістам распавяла кандыдатка Ганна Канапацкая пасля сустрэчы ў ЦВК, якая адбылася раніцай 30 лістапада. У сустрэчы прымаў удзел сакратар Савета бяспекі Беларусі Андрэй Раўкоў.

Фота: Дзмітрый Брушко, TUT.BY
Фота: Дзмітрый Брушко, TUT.BY

Ганна Канапацкая паведаміла таксама, што краіна ў гэты час «ня можа гарантаваць бяспеку» нават кандыдатаў, і сказала, што вельмі правільна, што яна адмовілася праводзіць выбарчыя пікеты.

Аляксандра Лукашэнку, дадала яна, прадстаўляла старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава.

Кандыдат у прэзідэнты Андрэй Дзмітрыеў распавёў журналістам пра магчымасць абмежавання інтэрнэта. Такое пытанне прагучала пад час сустрэчы ў ЦВК. “Гэта не выключана, калі сітуацыя ў краіне будзе абвастрацца і ўзнікне пагроза нацыянальнай бяспецы”, - пераказаў словы Раўкова кандыдат.

«Я не магу не верыць словам сакратара Савета бяспекі, аднак у мяне мала інфармацыі.  Але калі мне кажуць, што 170 баевікоў шастае па краіне, як тут пачувацца ў бяспецы? Нам кажуць, што калі пад Псковам і Невелем фармуюцца групоўкі, дзе тады нота МЗС, чаму не закрытыя межы?», — выказаўся Дзмітрыеў.

Святлана Ціханоўская паведаміла журналістам, што яе штаб не плануе адмаўляцца ад запланаваных масавых выбарчых мерапрыемстваў, нягледзячы на металадэтэктары, рамкі і агароджы. 

"Нашыя мерапрыемствы будуць праходзіць у штатным рэжыме, нічога не адмяняецца", - сказала кандыдатка. 

Прадстаўніца аб'яднанага штабу Вераніка Цапкала зрабіла заяву аб тым, што сёння раніцай на паркоўцы невядомымі людзьмі ў цывільным была затрыманая яе сястра, працаўніца “Белгазпрамбанку”, а яе выклікалі для дачы паказанняў ў адзел міліцыі па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю. Справа тычыцца яе мужа, Валерыя Цапкалы, прэтэндэнта ў кандыдаты.

Нагадаем, 29 ліпеня пасля тэрміновай нарады пад кіраўніцтвам Аляксандра Лукашэнкі па факце затрымання пад Мінскам групы баевікоў з расійскай прыватнай ваеннай кампаніі Вагнера, усіх кандыдатаў у прэзідэнты запрасілі ў ЦВК на сустрэчу з яе старшынёй Лідзіяй Ярмошынай.

У месцах правядзення перадвыбарных мерапрыемстваў будзе арганізавана праверка грамадзян

У месцах правядзення масавых мерапрыемстваў, якія арганізуюць кандыдаты ў прэзідэнты, будзе ажыццяўляцца праверка грамадзян, паведамляе сайт naviny.by.

 Будзе дапоўнена.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары".


Каментары