Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

За відэа збору подпісаў за Лукашэнку мужчыну вымусілі звольніцца з працы

Адзін з працаўнікоў ААТ “Отар” Дзмітрый (імя змененае – заўв.) зняў відэа, як у працоўны час на прадпрыемстве збіралі подпісы за вылучэнне кандыдатам у прэзідэнты Аляксандра Лукашэнка.

На відэа бачна, як дзве жанчыны запаўняюць падпісныя лісты, часам без пашпарту грамадзянаў, а наўпрост запытваючыся дадзеныя.

“Так ты галасаваць можаш за каго хочаш, - кажа адна з супрацоўніц. – Гэта каб ён прымаў удзел у выбарах, і ўсё!”

Прадпрыемства знаходзіцца ў аграгарадку Отар Чачэрскага раёна Гомельскай вобласці і вырабляе малочна-мясную прадукцыю, а таксама вырошчвае збожжавыя, зернебабовыя, кармавыя культуры. Працуе на прадпрыемстве больш за 150 чалавек.

Сам Дзмітрый распавёў, што не падпісваўся за вылучэнне Лукашэнке, а знятае відэа выклаў на youtube. Пасля гэтага яго вымусілі напісаць заяву на звальненне па згодзе бакоў, каб "не было хужэй", і пад пагрозамі крымінальнага пераследу загадалі выдаліць відэа з інтэрнэта. Мужчына вымушаны быў падпарадкавацца. 

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"


Каментары