Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Без сюрпрызаў. У Гародні назіральнікам таксама не дазваляюць сачыць за праверкай подпісаў

Раённыя тэрытарыяльныя камісіі на Гарадзеншчыне адхіляюць заявы назіральнікаў кампаніі "Правабаронцы за свабодныя выбары" на права прысутнічаць і назіраць за сапраўднасцю здадзеных подпісаў.

Характэрна, што адмовы прысутнічаць пры праверцы сапраўднасці подпісаў незалежныя назіральнікі Віктар Сазонаў і Святлана Рудкоўская атрымалі з розных камісій - Ленінскага і Кастрычніцкага раёнаў, але напісаныя яны нібыта "пад капірку". Рознымі з'яўляюцца толькі подпісы старшыняў гэтых камісій.

Старшыні раённых камісій спасылаюцца на Выбарчы кодэкс і сцвярджаюць, што подпісы будуць правярацца "у рабочым парадку". На практыцы гэта азначае, што празрыстасці ў праверцы здадзеных подпісаў па-ранейшаму не будзе.

У іншых рэгіёнах незалежным доўгатэрміновым назіральнікам таксама адмаўляюць у прысутнасці падчас падліку сабраных подпісаў:

Віцебск: ТВК забараніла назіральніку прысутнічаць пры праверцы подпісаў, а таксама фатаграфаваць і здымаць відэа

Назіральнік кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Леанід Свецік звярнуўся ў Кастрычніцкую раённую выбарчую камісію ў Віцебску з заявай аб прысутнасці на ўсіх этапах працэдуры праверкі подпісаў выбаршчыкаў у падпісных лістах усіх асобаў, што маюць намер вылучыцца кандыдатам у прэзідэнты.

Бярозаўскаму назіральніку адмовілі ў магчымасці прысутнічаць пры праверцы подпісаў

Доўгатэрміноваму назіральніку кампаніі “Праваабаронцы за справядлівыя выбары” Сяржуку Русецкаму Бярозаўская раённая выбарчая камісія, нягледзячы на тое, што арт.13 Выбарчага кодэксу кажа пра галоснасць і празрыстасць выбарчага працэсу, адмовіла ў магчымасьці прысутнічаць на пасяджэннях камісіі пад час праверкі подпісаў выбаршчыкаў.

 "Праваабаронцы за свабодныя выбары"


Каментары