Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Збор подпісаў у Маладзечне сканчваецца з размахам

Як распавядае назіральнік кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Эдуард Баланчук, 17 чэрвеня ў Маладзечне адбыўся масавы збор подпісаў за вылучэнне альтэрнатыўных кандыдатаў. Назіральнік адзначае, што такая актыўнасць раней у горадзе не была заўважана.

cepkalo_90.jpg
Сустрэча Валерыя Цэпкалы ў Маладзечне 17 чэрвеня. Фота: Эдуард Баланчук

"Адметна тут тое, што пікеты за альтэрнатыўных кандыдатаў праходзілі амаль што па ўсім горадзе. Так, каля мясцовага кінатэатра "Радзіма" збіралі подпісы адразу за чатырох прэтэндэнтаў: Валерыя Цэпкалу, Віктара Бабарыку, Святлану Ціханоўскую і Мікалая Казлова", – распавёў назіральнік. 
cepkalo_0.jpg
Збор подпісаў у Маладзечне 17 чэрвеня. Фота: Эдуард Баланчук

У Маладзечна таксама прыязджаў на сустрэчу вылучэнец Валерый Цэпкала, на якой прысутнічала каля 100 чалавек адначасова.

"Сустрэча з Валерыем Цэпкалай праходзіла спакойна, без правакацый, на пазітыве. "Ціхароў" не было заўважана, был толькі адзін міліцыянт у цывільным адзенні, мой знаёмы. На пытанне, ці па службе ён прыстунічае на пікеце, адказаў, што проста цікавацца", – кажа Эдуард Баланчук. 

Каля пікета Святланы Ціханоўскай луналі сцягі партый БНФ і АГП. 

molodechno78.jpg
Маладзечна 17 чэрвеня. Фота: Эдуард Баланчук

 "Праваабаронцы за свабодныя выбары"  


Каментары