Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

"Няма чаго там стаяць". На радзіме Лукашэнкі не далі збіраць подпісы старшыні руху "За свабоду"

Юрась Губарэвіч. Фота Рух "За свабоду"
Юрась Губарэвіч. Фота Рух "За свабоду"

Як паведамляе Радыё Свабода, 16 чэрвеня старшыня руху "За свабоду" і патэнцыйны кандыдат у прэзыдэнты Юры Губарэвіч разам з сябрамі сваёй ініцыятыўнай групы прыехаў на радзіму Аляксандра Лукашэнкі з выбарчым пікетам. Сабраць подпісы, аднак, у Губарэвіча не атрымалася.

Пікет хутка быў акружаны групай мясцовых жыхароў, якія настойліва прасілі апазыцыянэра сысьці. Губарэвіч вёў жывы эфір у сваім фэйсбуку.

Пракаментаваць здарэнне Свабода папрасіла прадстаўніка мясцовай адміністрацыі. У размове ён прызнаўся, што сам быў сярод тых, хто прыйшоў да пікету Губарэвіча.

"А хто вам сказаў, што яму нехта нешта забараняў рабіць? Яму ніхто не забараняў збіраць подпісы, гвалтоўна яго не праганялі, — сказаў старшыня Александрыйскага сельсавету Мікалай Стаякоў. — Нічога такога. Я сам бачыў, што там адбывалася. Прыйшоў у самым канцы. Там была група мясцовых жыхароў. Людзі выказалі свой пункт гледжання, нічога супрацьзаконнага я ў гэтым не бачу. Ніхто іх [групу Губарэвіча - заўв.] адтуль гвалтоўна не праганяў. Ніякіх фізычных уздзеянняў да іх не прымянялася. Людзі сабраліся самі і з'ехалі. Яны зразумелі, што ім няма чаго там стаяць. Ніхто подпісы за іх аддаваць не будзе".

Чыноўнік паведаміў, што збіраць подпісы ў месцы, дзе гэта хацеў рабіць Юры Губарэвіч, заканадаўствам не забараняецца.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"


Каментары