Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Як праходзіць збор подпісаў у Віцебскім рэгіёне

Шэраг пікетаў адбыўся ў Віцебскім рэгіёне. Тут подпісы збіралі за Віктара Бабарыку, Сяргея Чэрачня, Мікалая Казлова, Андрэя Дзмітрыева.

Віцебск

Апошнім часам у Віцебску пастаянна праводзяць збор подпісаў ініцыятыўныя групы патэнцыйных кандыдатаў: Сяргея Чэрачня, Віктара Бабарыкі, Валерыя Цапкала і Святланы Ціханоўскай. Эксцэсаў пад час збору подпісаў не былі заўважана.

З большага, зборшчыкі подпісаў выконваюць рэкамендацыі ЦВК па бяспецы: яны ў масках і пальчатках.

Па інфармацыі назіральнікаў кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары", сябры ініцыятыўнай группы А. Лукашэнкі не выстаўлялі пікет у горадзе, але ажыцяўляюць абходы кватэр дамоў.

Глыбокае

7 чэрвеня у Глыбокім на двух пікетах грамадзяне падпісваліся за вылучэнне кандыдатам у прэзідэнты Віктара Бабарыкі. Сябры ініцыятыўнай групы прэтэндэнта адзначылі, што людзі падыходзілі, але такой актыўнасці, як 31 траўня, ужо няма. Па іх меркаванню, прыходзілі тыя, хто не паспеў падпісацца за яго ў мінулы раз.

Орша

Пікеты ў Оршы адбываліся і ў субботу, і ў нядзелю. Але традыцыйна больш шматлюдныя пікеты ў горадзе адбываюцца па нядзелях, якія пачынаюцца з 12 гадзін, паведамляецца на сайце orsha.eu.

7 чэрвеня прэтэндэнт у кандыдаты на пасаду прэзідэнта Сяргей Чэрачэнь наведаў у Оршы пікет па зборы подпісаў. Гэта другі кандыдат, які даехаў у рэгіён: пару дзён таму тут быў Андрэй Дзмітрыеў.

Збіралі подпісы ў Оршы і за Мікалая Казлова.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары" 


Каментары