Запрашаем у анлайн-гасцёўню пра выбары
Як ставяцца камісіі да назіральнікаў і назіральніц? Што бачаць і не бачаць назіральнікі ў розных краінах? Якая розніца паміж міжнародным і нацыянальным назіраннем?
Валацёрская служба "Вясны" запрашае на анлайн-сустрэчу 10 чэрвеня ў 19.00, каб даведацца пра досвед розных людзей, звязаных з выбарамі.
У ўдзельнікаў будзе магчымасць пачуць гісторыі ад міжнароднага назіральніка на выбарах ва Украіне, сябра участковай выбарчай камісіі ў Беларусі і назіральніка на тых выбарах, калі ўпершыню абралі Лукашэнку.
Запрошаныя госці:
- Наталля Мотуз - сябра участковай выбарчай камісіі ў Мінску падчас парламенцкіх выбараў 2016 года (вылучалася ад партыі БНФ);
- Зміцер Салаўёў - міжнародны назіральнік на прэзідэнцкіх выбарах 2019 года ва Украіне;
- Валянцін Стэфановіч - назіральнік на прэзідэнцкіх выбарах 1994 года ў Беларусі, калі ў другім туры перамог Лукашэнка.
Для ўдзелу ў мерапрыемстве неабходна прайсці рэгістрацыю.
Хочаш назіраць за выбарамі? Запоўні анкету