Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Найбольшы ўдар сілавікі нанеслі ініцыятыўнай групе Святланы Ціханоўскай

Па інфармацыі, якой валодаюць праваабаронцы “Вясны” па стане на 5 чэрвеня, 12 сябраў ініцыятыўнай групы вылучэнкі ў кандыдаты ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай падвергліся пераследу, затрыманням і адміністрацыйнаму пакаранню.

pkszczvtf_9009.jpg
Выбарчы пікет Святланы Ціханоўскай 29 траўня ў Гродне. Фота: Hrodna.life

Сярод 9 затрыманых ў межах крымінальнай справы за гвалт у дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі (арт. 364 КК РБ) гэта кіраўнік ініцыятыўнай групы Сяргей Ціханоўскі, а таксама сябры ініцыятыўнай групы Дзмітрый Фурманаў,  Яўген Разнічэнка і Арцём Сакаў.

На розны час затрымліваліся яшчэ некалькі чалавек, двое з іх арыштаваныя на тэрмін 15 сутак: Артур Сінега (з Наваполацку) і валанцёр каманды Андрэй Зуеў.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары" склалі спіс сябраў ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай, якіх затрымлівалі, альбо судзілі ў адміністрацыйным парадку:

  1. Уладзімір Мароз (Кобрын) – затрымліваўся;
  2. Валерый Рамановіч (Пінск) – затрымліваўся;
  3. Аляксандр Мілюк (Масты) – затрымліваўся;
  4. Максім Кавалевіч (Бяроза) – затрымліваўся;
  5. Кацярына Таланкова (Магілёў) – затрымлівалася;
  6. Артур Сінега (Наваполацк) – арышт 15 сутак;
  7. Вольга Каракіна (Гродна) – затрымлівалася;
  8. Уладзімір Кніга (Гродна) – затрымліваўся.

Былі затрыманыя таксама некалькі дзесяткаў валанцёраў каманды Ціханоўскай і прыхільнікаў затрыманага блогера.

Калі вам вядомыя іншыя факты пераследу сябраў ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай – паведамляйце, калі ласка, праваабаронцам "Вясны" на электронную пошту elections2020@spring96.org.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"


Каментары