Праўладныя СМІ Гарадзеншчыны: "у бой" кінуты ўсе агітацыйныя сілы
Хоць скаргаў і заўваг ад выбаршчыкаў з дня фарміравання тэрытарыяльных камісій па Гарадзенскай вобласці ў гэтыя камісіі не паступала ні ад выбаршчыкаў, ні ад суб’ектаў выбарчай кампаніі, сама кампанія ў рэгіёне праходзіць у антуражы несумленнай прыхаванай ці нават адкрытай агітацыі за Аляксандра Лукашэнку і выразнай "заказной" дыскрэдытацыі яго апанентаў.
Негатыўная інфармацыя пра тых, хто падпісваецца у падтрымку альтэрнатыўных прэтэндэнтаў, змешчаная не толькі на сайтах раённых газет, а таксама на рэсурсах і праўладных грамадскіх аб’яднанняў вобласці, прадстаўнікі якіх увайшлі у склад тэрытарыяльных камісій і пазней будуць вылучаныя ў склад участковых камісій, згодна з каляндарным планам выбарчай кампаніі.
Азнаёміўшыся з сайтамі 17 раённых газет і сайтамі райвыканкамаў, можна зрабіць выснову, што выкарыстоўваецца прыхаваная датэрміновая агітацыя за цяперашняга кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнку. На першых ці другіх старонках змешчаны вялікія матэрыялы і фота з працоўных паездак, нарадаў і сустрэч Лукашэнкі з чыноўнікамі, старшынём КДБ і пра “выдатную” працу мясцовай вертыкалі. На сайтах раёнак у рубрыцы “Выбары-2020” інфармацыя тая самая, як і на сайтах райвыканкамаў. Сістэмна у абавязковым парадку, перадрукоўваюцца аднолькавыя артыкулы з БелТА пра кожны дзень працоўнай дзейнасці дзеючага прэзідэнта. А артыкул з БелТА “Аляксандр Лукашенко: Майданов в Беларуси не будет” ад 01.06.20 апублікавалі усе (!) інтэрнэт сайты 17 раенаў вобласці. Шырокай аб’ектыўнай інфармацыі ў артыкулах няма, няма ні інтэрв’ю, ні каментароў падпісантаў, ні рэпартажаў з месцаў законнага збору подпісаў. Змяшчаецца толькі перадрук артыкулаў з БелТА.
Абласная дзяржаўная газета “Гродзенская праўда” (галоўны рэдактар Лілія Навіцкая) на сайце і у папяровым варыянце кожны дзень друкуе агульную інфармацыю з БелТА. Да затрымання блогера Сяргея Ціханоўскага у рубрыцы “Выбары-2020” публікавалі інфармацыю толькі па выбарчай кампаніі. А з 30.05.20 ў рубрыцы “Выбары-2020” невыпадкова пачалі друкаваць негатыўныя артыкулы з асуджэннем не толькі сваіх выбаршчыкаў, якія прыходзяць на плошчу Савецкую у Гародні і ў іншых гарадах падпісацца пад дажджом у падтрымку альтэрнатыўных прэтэндэнтаў, але і пра брутальна затрыманага блогера Сяргея Ціханоўскага, кіраўніка ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай. Астатнія прэтэндэнты падаюцца ў кампраметуючым рэчышчы, як людзі, якія хочуць разваліць існы “парадак”.
Так у артыкуле на сайце “Гродзенскай праўды” за 30.05.20 гаворыцца: “Организаторы незаконных политических акций нарушают права мирных граждан – такое мнение высказал корреспонденту БЕЛТА член Совета Республики Национального собрания, председатель Белорусской республиканской коллегии адвокатов (БРКА) Виктор Чайчиц… Акции, которые проходят в это время, незаконны. Их организаторы нарушают права мирных людей”. У артыкуле на тым жа сайце ад 01.06.20 з БелТА выступ па БТ-1 намесніка міністра МУС РБ Г. Казакевіча: “МВД располагает необходимым арсеналом средств для обеспечения безопасности в предвыборный период, заявил первый заместитель министра внутренних дел Геннадий Казакевич в программе "Главный эфир" на телеканале "Беларусь 1”, сообщает БЕЛТА. Мы констатируем, что ситуация накануне выборов серьезно накаляется. Причем, речь идет ни о каких-то разовых нарушениях общественного порядка или избирательного законодательства. Зачастую мы видим спланированные, подготовленные акции", - заявил первый заместитель министра внутренних дел Геннадий Казакевич в программе "Главный эфир" на телеканале "Беларусь 1", сообщает БЕЛТА”.
А на сайтах БРСМ публікуецца інтэрв’ю першага сакратара РОО “БРСМ” Дзмітрыя Варанюка, узятае таксама з БелТА за 01.06.20, якое можна лічыць нагнятаннем сацыяльнага і грамадскага напружання у грамадстве, распальваннем сацыяльнай і грамадзянскай варожасці: “…Однако мы видим, что кое-кому не нравится наша гордая страна, идущая по своему пути. И уже руками грязных политтехнологов эти люди, финансирующие дестабилизацию и в других странах, апробируют на улицах белорусских городов всем известные сценарии, которые направлены только на одно — раскол общества. Их задача — чтобы белорус ненавидел белоруса, брат шел на брата. Оскорбляют и пытаются организовать кибербуллинг любого, кто открыто заявляет о преданности сохранения традиций Беларуси и выступает за ее развитие».
На сайце РПГА “Белая Русь” публікуецца падобны матэрыял. Зняважлівыя каментары, негатыўныя ацэнкі Сяргея Ціханоўскага пад назвай “Ситуация под контролем. Держим ухо в остро. Ловить им тут нечего”: “Законным поводом для возникновения интереса у журналистов изначально стал один вопрос: “Кто и зачем накаляет обстановку в стране?». “Действительно, всякими удобными и неудобными вещами эти «ребята» нагнетают атмосферу, пытаются поднять «нафталиновый конспект пожелтевших страниц» и сделать некий майдан, расшатать здесь обстановку... Хотя люди, которые это делают, не собираются участвовать в выборах. Это в том числе и наш «уважаемый» товарищ (Сергей Тихановский. — РЕД.), который вместо себя поставил жену Светлану. К тому же за кого там «рвать глотку», простите? За уровень Тихановского — проплаченного извне человека, которому в принципе не нужно президентство?..”
Інтэрв’ю дэпутата Андрэя Савіных БелТА ад 02.06.20 таксама перадрукоўваецца на сайтах раённых газет. “…Складывается впечатление, что многие акции во время нынешней президентской кампании в Беларуси проводятся под воздействием извне с целью повлиять на ее внутреннюю и внешнюю политику. Такое мнение корреспонденту БЕЛТА высказал председатель Постоянной комиссии по международным делам Палаты представителей Андрей Савиных.” Гэта змешчана на сайце Дзятлаўскай, Слонімскай раённых газет і іншых.
На сайце “Астравецкай праўды”, “Ашмянскай газеты” ад 29.05.20 змешчана інтэрв’ю з Міхаілам Ордам, старшынём ФПБ і кіраўніком ініцыятыўнай групы А. Лукашэнкі, якое можна трактаваць, як прыхаваную агітацыю за яшчэ прэтэндэнта у кандыдаты.
Такое ж самае інтэрв’ю на сайце Гродзенскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў, галіновых прафсаюзаў вобласці. А як дадатак яшчэ і рэклама грамадскіх прыёмных ГА “Белая Русь” з графікам працы па зборы подпісаў у падтрымку Лукашэнкі па буйных гарадах вобласці. “Общественные приемные РОО «Белая Русь» с 1 июня расширили график своей работы. Как и где в Гродненской области можно оставить подпись в поддержку выдвижения кандидатуры Лукашенко А.Г. на пост Президента. В офисах РОО «Белая Русь» членами инициативной группы проводится сбор подписей по выдвижению кандидатом в Президенты Республики Беларусь Александра Лукашенко...”
Падобныя захады праўладных дэпутатаў, функцыянераў грамадскіх арганізацый па абароне неправамерных дзеянняў сілавікоў, спецслужб супраць удзельнікаў выбарчай кампаніі яскрава сведчаць пра парушэнні заканадаўчых і маральных нормаў і прынцыпаў вядзення выбарчай кампаніі. Уладныя і праўладныя СМІ і грамадскія арганізацыі выразна скіраваны на ўхваленне цяперашняга кіраўніка дзяржавы і ўсебаковую дыскрэдытацыю яго апанентаў.