Перадвыбарчыя пікеты ў Бабруйску: доўгія чэргі і затрыманне журналістаў
4 чэрвеня ў Бабруйску прайшоў другі пікет у падтрымку Святланы Ціханоўскай, гэтым разам абышлося без дажджу, паведамляе Бабруйскі інтэрнэт-партал.
Каб падпісацца за Святлану Ціханоўскую ў Маладзёжным парку бабруйчане станавіліся ў дзве доўгія чэргі (з захаваннем дыстанцыі). Практычна ўсе – у масках.
Побач – чэргі паменш, у падтрымку Віктара Бабарыкі і Валерыя Цапкалы: іх ініцыятыўныя групы працуюць у Бабруйску штодня.
Пік па колькасці падпісантаў прыйшоўся на прамежак ад 17.00 да 18.00 – мабыць бабруйчане падыходзілі сюды па дарозе з працы. Людзі кажуць, што гатовыя падпісвацца за каго заўгодна, абы не за Лукашэнку.
Па сціплых падліках на пікет прыйшло больш за тысячу жыхароў горада.
Журналістаў "Белсату" адпусцілі, але забралі тэлефоны і камеру