Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Мужчына, адклікаўшы свой подпіс за Лукашэнку, перадумаў

Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

На днях кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" стала вядома пра жыхароў Магілёва, што з-за страху высялення з інтэрната паставілі подпісы за вылучэнне кандыдатам у прэзідэнты А. Лукашэнка. Але потым накіравалі ў раённую выбарчую камісію заявы аб адкліканні подпісаў. 

4 чэрвеня адзін з падпісантаў грамадзянін Н. звязаўся з рэдакцыяй сайта ПЦ "Вясна", а таксама з іншымі рэсурсамі, дзе была апублікаваная інфармацыя аб ім. Рэдакцыі TUT.BY ён распавёў, што на момант напісання заявы знаходзіўся ў стрэсавым стане праз складаныя сямейныя абставіны і не збіраўся даваць заяве ход. Па яго словах, ён не да канца разумеў наступствы, калі аддаў дакумент малазнаемай асобе.

"Я раскайваюся ў сваім учынку". Магілёўцы адклікаюць свае подпісы ў падтрымку Лукашэнкі

У рэдакцыю часопіса MSPRING.ONLINE даслалі асаблівыя дакументы. Гэта заявы двух жыхароў аднаго з інтэрнатаў [адрас ёсць у рэдакцыі] Магілёва – Гарбузавай А.М. і грамадзяніна Н., – паводле якіх яны вырашылі адклікаць свае подпісы за дзеючага прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнку.

Мужчына таксама паведаміў, што сёння ўжо наведаў выбарчую камісію і напісаў заяву аб тым, што папярэдняе, калі яно ўсё ж нейкім чынам апынецца ў Камісіі, варта лічыць несапраўдным.

Ён сцвярджае, што на яго ніхто не ціснуў і ніхто яму не пагражаў, нібыта сам не хоча, каб яго імя і прозвішча фігуравалі ў СМІ.

Праўда, мужчына пацвердзіў той факт, што сапраўды падпісваў тую самую заяву аб адмове ад подпісу ў падтрымку дзеючага прэзідэнта.

Ленінская раённая выбарчая камісія Магілёва паведаміла TUT.BY, што не атрымлівала падобных заяў ад магілёўцаў. Зрэшты, нядзіўна - абедзве заявы, і грамадзяніна Н., і Гарбузовай А. былі адпраўленыя ў Камісію па пошце 2 чэрвеня і пакуль яшчэ, відавочна, не дайшлі.

Другая гераіня матэрыялу Гарбузова А., паводле матэрыялу "Радыё Свабода", упэўненая ў адмове ад подпісу ў падтрымку Лукашэнкі.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары" 


Каментары