Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Удзельнікаў пікетаў у Віцебску будуць судзіць

Выступ Паўла Севярынца на пікеце 31 траўня ў Віцебску
Выступ Паўла Севярынца на пікеце 31 траўня ў Віцебску

Удзельнікаў пікетаў па збору подпісаў у Віцебску 31 траўня, на якім прысутнічаў сузаснавальнік БХД Павел Севярынец, пачалі запрашаць у аддзяленні міліцыі для складання пратаколаў. На некаторых – ужо склалі: грамадзянаў абвінавачваюць ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве (арт. 23.34 КаАП). Пра гэта паведамляе "Віцебская Вясна". 

Гэтак, адміністрацыйны пратакол за парушэнне заканадаўства аб масавых мерапрыемствах склалі на жыхарку Віцебску Людмілу Валадкевіч. Паводле дакументу, яна ўзяла ўдзел у несанкцыянаваным пікетаванні 31 траўня ў Віцебску – уздымала руку і выкрыквала лозунгі "Жыве Беларусь!". Разгляд справы Людмілы адбудзецца 18 чэрвеня ў судзе Кастрычніцкага раёну Віцебску (дакладны час пакуль невядомы).

Жанчына расказала, што ў міліцыі пабачыла спіс віцяблян, супраць якіх распачаты адміністрацыйны працэс паводле арт. 23.34 КаАП. У спісе як мінімум 15 прозвішчаў (і гэта толькі ў дачыненні жыхароў Кастрычніцкага раёну).

Таксама адміністрацыйны пераслед за ўдзел у пікетаванні 31 траўня зазналі віцебскія актывісты Тацяна СевярынецМікола КачурэцУладзімер Мацкевіч. Калі адбудуцца суды над імі – пакуль таксама невядома.

Дахаты да матулі, Таццяны Яўгенаўны Севярынец, прыйшла міліцыя. Складаць пратакол 23.34 за удзел у легальным пікеце ў Віцебску 31 траўня. Прыйшоў цэлы маёр, зяць суседкі. Таварышам трэба памятаць: усе, хто фабрыкуе і падпісвае незаконныя паперы, неўзабаве адкажуць па ўсёй строгасьці закона.

Павел Севярынец

Калі вам стала вядома, што ў дачыненні да вас ці вашых блізкіх распачаты адміністрацыйны працэс, скантактуйцеся, калі ласка, з праваабаронцамі «Віцебскай Вясны».

"Праваабаронцы за свабодныя выбары" 


Каментары