Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

На выбары акрэдытавана ўжо 557 нацыянальных назіральнікаў

Цэнтрвыбаркам акрэдытаваў на прэзідэнцкія выбары ўжо 557 нацыянальных назіральнікаў. За апошні тыдзень зарэгістравана больш як 200 чалавек. Пра гэта паведамляе Еўрарадыё

Пераважная большасць гэтых назіральнікаў прадстаўляюць праўладныя арганізацыі. Сярод назіральнікаў 492 чалавекі прадстаўляюць грамадскія аб'яднанні, 35 — палітычныя партыі, 2 — працоўныя калектывы, а 28 — гэта грамадзяне, якія падавалі заявы на акрэдытацыю ў якасці назіральнікаў.

Сярод партыяў найбольшую колькасць назіральнікаў вылучыла Камуністычная партыя Беларусі — 29. Тры назіральнікі зарэгістраваныя ад Сацыял-дэмакратычнай партыі народнай згоды, два — ад Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці, адзін — ад Партыі БНФ.

Між грамадскіх аб'яднанняў першае месца па колькасці назіральнікаў мае БРСМ — 131. Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі вылучыла на назіранне за выбарамі 113 чалавек, "Белая Русь" — 85, Беларускі саюз жанчын — 51. 

39 назіральнікаў — Беларускі Хельсінскі камітэт, 41 — Беларускае аб’яднанне вэтэранаў, 16 — Беларускі фонд міру і аднаго — "БНФ Адраджэньне".

Прысутнасць міжнародных назіральнікаў на прэзідэнцкіх выбарах, як казала старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына, пад пытаннем.

 Абвяшчаем набор назіральнікаў за выбарамі! Запоўні анкету

Кампанія незалежнага назірання «Праваабаронцы за свабодныя выбары» пачынае набор назіральнікаў і назіральніц за галасаваннем падчас прэзідэнцкіх выбараў.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"


Каментары