Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Начальнік аддзела адукацыі Драгічына збіраў подпісы ў школе за Лукашэнку. Так можна?

Фота "Першы рэгіён"
Фота "Першы рэгіён"

У рэдакцыю інтэрнэт-выдання "Першы Рэгіён" звярнуўся жыхар Драгічына, які паведаміў, што начальнік аддзела адукацыі Драгічынскага райвыканкама Дзмітрый Ігнатчык збіраў подпісы за вылучэнне кандыдатам у прэзідэнты Аляксандра Лукашэнкі ў сярэдняй школе №2.

Карэспандэнт "Першага рэгіёна" ўдакладніў у дырэктара СШ №2 Драгічына Сяргея Сенькаўца, ці праўда, што начальнік аддзела адукацыі збіраў подпісы ў настаўнікаў у працоўны час.

Сяргей Андрэевіч растлумачыў, што подпісы Дзмітрый Ігнатчык збіраў не ў яго кабінеце, а ў настаўніцкай, і не ў працоўны час, а ў абедзенны перапынак. Начальнік аддзела адукацыі Дзмітрый Ігнатчык на пытанне журналістаў адказаў коратка: "Я не размаўляю з карэспандэнтамі".

Выходзіць, у Драгічын могуць прыехаць прадстаўнікі любых прэтэндэнтаў у кандыдаты і збіраць подпісы ў школе №2 у абедзенны перапынак?

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"


Каментары