Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Кіраўніца Еўракамісіі заклікала забяспечыць канкурэнтныя выбары прэзідэнта ў Беларусі

Урсула фон дэр Ляен. Фота: Reuters
Урсула фон дэр Ляен. Фота: Reuters

Усіх затрыманых без дастатковых падстаў беларускіх палітычных актывістаў варта адпусціць на волю. Пра гэта на прэс-канферэнцыі заявіла кіраўнік Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен.

"Беларускія ўлады павінны забяспечыць прадстаўнічую і канкурэнтную палітычную барацьбу на выбарах у жніўні, - сказала яна. - Беларускія грамадзяне хочуць, каб выбары былі дэмакратычнымі".

Яна таксама заклікала адпусціць усіх палітычных актывістаў, затрыманых без дастатковых падстаў, піша TUT.BY.

"Усе палітычныя актывісты, якія былі затрыманыя без дастатковых падстаў, павінны быць адпушчаныя", — пракаментавала яна падзеі ў Беларусі.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары".


Каментары