Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Лічыць галасы на выбарах захацелі больш за 70 тысяч беларусаў

Ілюстрацыйнае фота svaboda.org
Ілюстрацыйнае фота svaboda.org

Ва ўчастковыя выбарчыя камісіі, якіх у Беларусі створана 5723, вылучаныя 70 190 чалавек. З іх больш за траціну — 25 354 чалавекі — не ад працоўных калектываў або грамадскіх аб'яднанняў, а ад групы грамадзянаў шляхам падачы заявы, піша Tut.by.

Ва ўчастковыя камісіі, якія выдаюць і збіраюць бюлетэні, а потым лічаць галасы, нагадаем, можна трапіць трыма шляхамі: ад групы грамадзян, ад працоўнага калектыву і ад грамадскіх аб'яднанняў.

Больш за ўсё чалавек вылучылася ад грамадскіх аб'яднанняў — 38 114 чалавек, на другім месцы ад групы грамадзянаў шляхам падачы заяў — 25 354 чалавекі, на апошнім — ад працоўных калектываў вылучыліся 6722 чалавекі.

Ад грамадскіх аб'яднанняў больш за ўсё чалавек вылучана ад прафесійных саюзаў, якія ўваходзяць у Федэрацыю прафсаюзаў Беларусі —9537 і ад Белай Русі — 4661 чалавек.

Ад партый больш за ўсё чалавек вылучана Рэспубліканскай партыяй працы і справядлівасці — 1294 чалавекі, Кампартыяй — 967 чалавек, Беларускай аграрнай партыяй — 576 чалавек. Партыя БНФ вылучыла ў камісіі 109 чалавекі, АГП — 212, БСДП (Грамада) — 212, а БСДГ — 6. Усяго адзін чалавек вылучыўся ад Беларускай патрыятычнай партыі.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"


Каментары