Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Некаторыя пратаколы першага дню датэрміновага галасавання аказаліся без подпісаў

Напрыканцы першага дня датэрміновага галасавання на некаторых выбарчых участках вывесілі пратаколы без адпаведных подпісаў. 

Так, на ўчастку №102 Фрунзенскага раёна г. Мінска ў пратаколе пазначана, что было выдадзена 37 бюлетэняў выбаршчыкам, аднак ні подпіса сябры камісіі Жалезнай Г., ні старшыні камісіі Каржанеўскай Г. у ім няма. 

protokol_bez_podpisa.jpg
Выніковы пратакол першага дня датэрміновага галасавання

Падобны пратакол был вывешаны на ўчастку №64 Кастрычніцкага раёна г. Гродна, дзе замест подпісаў сябры камісіі Т. Шылко і старшыні С. Сяргейка проста напісана слова "подпіс". Аднак унізе пратакол завераны подпісам старшыні. У першы дзень галасавання там было выдадзена аж 106 бюлетэняў з 2500. 

protokol_bez_podpisa2.jpg
Выніковы пратакол першага дня датэрміновага галасавання

Без пазначэння імёнаў і прозвішчаў сябры і старшыні камісіі аказаўся выніковы пратакол на ўчастку №32 в. Зацітава Слабада. Пры гэтым дакладнасць выдадзеных 9 бюлетэняў старшыня камісіі Н. Аўдзеева зацвердзіла. Хто ж з сябраў камісіі пакінуў свой подпіс пад пратаколам - загадка. 

protokol_bez_podpisa4.jpg
Выніковы пратакол першага дня датэрміновага галасавання

У аг. Ратамка таксама за першы дзень галасавання было выдадзена 9 бюлетэняў. Аднак ні подпісаў, ні прозвішчаў у адпаведных графах пратакола не пазначана. Што перашкодзіла старшыні гэтай участковай камісіі Н. Громавай паставіць яшчэ адзін подпіс - незразумела. 

Больш за тое, дапушчаная памылка і ў афармленні "шапкі" пратакола, бо дата выбараў 9 жніўня, а не 4-га, як напісана ў дакуменце. 

protokol_bez_podpisa1.jpg
Выніковы пратакол першага дня датэрміновага галасавання

 Памылка ў афармленні пратакола зроблена і старшынёй участковай камісіі №42 в. Магдалін Кобрынскага раёна Т. Навумчык. У дакуменце таксама замест роспісаў чамусьці напісана слова "подпіс". 

protokol_bez_podpisa5.jpg
Выніковы пратакол першага дня датэрміновага галасавання

Нагадаем, згодна з арт. 53 Выбарчага кодэкса: 

У перыяд датэрміновага галасавання штодня старшыня або намеснік старшыні ўчастковай камісіі складае пратакол, у якім указваюцца колькасць бюлетэняў, атрыманых участковай камісіяй, колькасць грамадзянаў, якія атрымалі бюлетэні для галасавання (у апошні дзень датэрміновага галасавання - агульная колькасць грамадзянаў, якія атрымалі бюлетэні для галасавання), колькасць сапсаваных бюлетэняў і колькасць нявыкарыстаных бюлетэняў. Пратакол падпісваецца старшынёй або намеснікам старшыні і членам камісіі. Копія пратакола вывешваецца для ўсеагульнага азнаямлення ў памяшканні ўчастковай камісіі.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"


Каментары