Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Гарадзенскаму назіральніку адмовілі ў азнаямленні з выніковым пратаколам

Віктар Сухі
Віктар Сухі

Назіральнік ад кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Віктар Сухі падаў скаргу ў Кастрычніцкую тэрытарыяльную выбарчую камісію ў Гродне. 

Віктар Сухі акрэдытаваны назіральнікам на ўчастку №66 у Кастрычніцкім раёне Гродна. 4 жніўня ён прыйшоў на ўчастак а 18.50 і чакаў, што пасля першага дня датэрміновага галасавання камісія вывесіць адпаведны пратакол, каб можна было з ім азнаёміцца і перапісаць звесткі. Аднак у 18.59 кіраўніцва ўчастковай камісіі прымацавала пратакол на дзверы з сярэдзіны памяшкання і перад носам назіральніка па-хамску зачыніла дзверы.

Участковая камісія №66 размяшчаецца ў сярэдняй школе №15 па вуліцы Міру. Яе старшыня - Віта Мішкель (дырэктарка школы), сакратар - Валянціна Бойка. Характэрна, што ў першы дзень датэрміновага галасавання там нібыта прагаласавал вельмі вялікая колькасць выбаршчыкаў аж - 208 члавек.

Віктар Сухі перакананы, што такім чынам груба быў парушаны Выбарчы кодэкс Рэспублікі Беларусь - а менавіта частка 1 артыкулу 13, які абвяшчае, што выбары праводзяцца галосна і адкрыта. У такой сітуацыі Віктар Сухі падаў скаргу ў ТВК.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"


Каментары