У Мінску назіральніка пакаралі 10 суткамі арышту
Назіральніка ад ініцыятывы "Сумленныя людзі" Івана Дубовіка, затрыманага 4 жніўня на ўчастку для галасавання №52 у Кастрычніцкім раёне Мінска, суд пакараў 10 суткамі адміністрацыйнага арышту. Пра гэта "Вясне" паведаміла яго маці.
Суд Кастрычніцкага раёна Мінска абвінаваціў яго па арт. 23.4 КаАП у тым, што ён нібыта аказваў супраціўленне супрацоўнікам міліцыі на ўчастку для галасавання. Участковая камісія выклікала на яго міліцыю за тое, што ён ім уручаў лісты "За сумленные выбары". На ўчастак для разбіральніцтва прыехалі адразу чатыры супрацоўніка міліцыі.
"Вельмі шмат было грубых памылак у працэсе", — распавяла маці Івана.
Яго адразу адправілі адбываць пакаранне.
На выбарчых участках масава затрымліваць назіральнікаў. Спіс
У Мінску на ўчастках для галасавання затрымліваюць назіральнікаў
У Магілёве незалежнага назіральніка прама на ўчастку затрымала міліцыя