Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Фотафакт. Як па пратаколу замест 36 прагаласаваўшых стала 96

Як паведамляе незалежны назіральнік кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Арцём Канановіч, на ўчастку для галасавання №41 Цэнтральнага раёна Мінска на другі дзень датэрміновага галасавання выправілі копію пратакола за першы дзень. Цяпер на гэтым участку замест 36 прагаласаваўшых па пратаколу значыцца 96.

"На пратаколах выразна відаць выпраўленне лічбы 3 на 9. Пры гэтым пасля заканчэння першага дня назірання 4 жніўня мне асабіста паказвалі такі пратакол як на першым фотыздымку", — распавядае назіральнік пра інцындэнт на ўчастку для галасавання №41 Цэнтральнага раёна Мінска.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”


Каментары