У Івацэвічах міліцыя зняла банер з Ціханоўскай з прыватнай крамы
На гандлёвым пункце аднаго з прадпрымальнікаў у Івацэвічах з'явіўся банер з партрэтамі Ціханоўскай, Цапкала і Калеснікавай і заклікам прыйсці на выбары "зрабіць правільны выбар".
Банер не правісеў доўга, нягледзячы, што гэта не дзяржаўны гандлёвы цэнтр, прыехала міліцыя і зняла яго. Банер быў вывешаны днём, а ўвечары быў ужо зняты.
Як стала вядома "Першаму Рэгіену", адна з прадпрымальніц за свае сродкі надрукавала банэр і павесіла на ўваходзе на сваю гандлёвую кропку. Але, як паведамілі нашы крыніцы, прадстаўнікі ўлады сказалі, што на банеры няма звестак аб тым, дзе надрукаваны, у якой друкарні і т. д.
"Актыўная грамадзянка горада Івацэвічы вырашыла нагадаць людзям не забыцца пайсці на выбары і вырашыла падтрымаць дзяўчат... але знялі без нашага ведама нават. Проста прыехалі і знялі. Нічога, замовім новы, каб былі дакументы, дзе ён надрукаваны. Разбярэмся і замовім новы. З прынцыпу ўжо", - распавялі "Першаму рэгіёну".