Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

"Амбасада не гатовая да выбараў". Чаму каля беларускай Амбасады ў Варшаве выбудоўваюцца чэргі

Чарга жадаючых зарэгістравацца ў спісе выбаршчыкаў 1 жніўня каля пасольства Беларусі ў Варшаве. Фота: facebook.com
Чарга жадаючых зарэгістравацца ў спісе выбаршчыкаў 1 жніўня каля пасольства Беларусі ў Варшаве. Фота: facebook.com

Беларусы, якія пражываюць у Польшчы, з 30 ліпеня па 3 жніўня, стаялі ў вялікіх чэргах каля будынка беларускай Амбасады ў Варшаве, каб іх унеслі ў спіс выбаршчыкаў на польскім участку і перадалі дадзеныя пра гэта ў Беларусь, каб іх выкраслілі са спісаў на беларускіх участках па месцы іх рэгістрацыі. Трапіць у Амбасаду змаглі не ўсе. Цяпер яны занепакоеныя, што не змогуць гэтак жа патрапіць на ўчастак для галасавання 9 жніўня. Амбасада заклікае іх галасаваць датэрмінова.

«Гэта быў цэлы квэст патрапіць у Амбасаду»

Сітуацыя з чэргамі каля амбасады Беларусі ў Варшаве, дзе размяшчаецца ўчастак для галасавання №99, цягнецца яшчэ з чацвярга 30 чэрвеня, аднак праблема за гэтыя дні так і не была вырашана. Не ўсе жадаючыя паспелі патрапіць на прыём у Амбасаду. Як распавяла кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" беларуска, якая жыве ў Варшаве, Алёна Калеева, такая сітуацыя склалася з-за таго, што ў Амбасады нізкая прапускная сістэма, прычым супрацоўнікі Амбасады робяць гэта свядома, не імкнучыся вырашыць сітуацыю. На прыём грамадзян было вылучана толькі дзве гадзіны ў дзень. 

"У першы дзень запускалі па два чалавекі, а потым наогул па адным. У першы дзень трапіць на прыём у Амбасаду не змаглі чалавек 30-40. Таксама супрацоўнік Амбасады адразу пускаў наведвальнікаў націскам кнопкі, але потым пачаў сам спускацца па лесвіцы і адчыняць дзверы. На гэта ўсё сыходзіць шмат часу на кожнага чалавека, таму, чакана, людзі не паспяваюць прайсці ў Амбасаду за дзве гадзіны. Нам тлумачылі, што супрацаўнік Амбасады пачаў асабіста адкрываць дзверы кожнаму, так як ім паступіла інфармацыя, што нібыта хтосьци збіраецца захапіць беларускую Амбасаду. Таму было прынята такое рашэнне ў мэтах бяспекі.

У суботу людзі прыходзілі да Амбасады да 8 раніцы, каб патрапіць да 11. Але хто ўжо прыйшоў да 9, то на прыём ужо не патрапілі. Мы нават дамовіліся ніякіх пытанняў не задаваць у Амбасадзе, каб больш людзей паспела прайсці на прыём. Гэта быў цэлы квэст трапіць у Амбасаду", — распавядае Алена Калеева.

Чарга жадаючых зарэгістравацца ў спісе выбаршчыкаў 3 жніўня ля пасольства Беларусі ў Варшаве ў 16: 03. Фота: facebook.com
Чарга жадаючых зарэгістравацца ў спісе выбаршчыкаў 3 жніўня ля пасольства Беларусі ў Варшаве ў 16:03. Фота: facebook.com

Беларусы падавалі скаргі на арганізацыю працы Амбасады, дакладней на "штучна запаволены працэс пропуску грамадзян". Так, старшыня Беларускага Дома ў Варшаве Аляксандр Зарэмбюк накіраваў зварот у Амбасаду, дзе паказаў, што сотні беларусаў звяртаюцца з пытаннямі, абурэннямі і скаргамі на тэму працы Амбасады падчас унясення беларусаў у спіс выбаршчыкаў.

Чарга жадаючых зарэгістравацца ў спісе выбаршчыкаў 3 жніўня ля пасольства Беларусі ў Варшаве ў 16: 03. Фота: facebook.com
Чарга жадаючых зарэгістравацца ў спісе выбаршчыкаў 3 жніўня ля пасольства Беларусі ў Варшаве ў 16:03. Фота: facebook.com

Паводле словаў беларускі, не ўсе беларусы паспелі зарэгістравацца да датэрміновага галасавання. Але, як апынулася, у Амбасадзе Беларусі паўстаў шэраг іншых пытанняў, звязаных з арганізацыяй і правядзеннем галасавання.

«Тады прыходзьце галасаваць датэрмінова» 

Як распавядае Алена Калеева, для галасавання ў Амбасадзе плануецца арганізацыя толькі адной кабінкі для галасавання. Беларуска на падставе досведу апошніх дзён працы з беларускай амбасадай у Варшаве асцерагаецца, што прагаласаваць 9 жніўня на ўчастку №99 змогуць не ўсе беларусы. Працаўнік Амбасады прапанаваў такое рашэнне пытання: «Тады прыходзьце галасаваць датэрмінова». Адпаведнае аб'ява размешчана на сайце Амбасады.

«У бягучым годзе назіраецца значны цікавасць беларускіх грамадзян да прэзідэнцкай выбарчай кампаніі. Чакаецца, што яўка выбаршчыкаў будзе значна вышэй, чым на папярэдніх выбарах. Амбасада прыкладае намаганні для забеспячэння магчымасці рэалізацыі грамадзянамі сваіх выбарчых правоў. Аднак у гэтым годзе прапускная здольнасць участкаў будзе зменшана ў сувязі з мерамі па супрацьдзеянні распаўсюджвання каранавіруса.

У сувязі з гэтым Амбасада выказвае занепакоенасць і заклікае вас прыняць актыўны ўдзел у датэрміновым галасаванні, якое будзе праходзіць 4-8 жніўня 2020 г. з 10.00 да 14.00 і з 16.00 да 19.00. Асабліва гэта тычыцца грамадзян, не ўнесеных у цяперашні час у спісы выбаршчыкаў па адпаведным выбарчым участку, паколькі рэалізацыя імі сваіх выбарчых правоў тэхнічна запатрабуе больш часу (праверка пашпарта, унясенне ў дадатковы спіс, выключэнне са спісаў у Беларусі)», — гаворыцца ў аб'яве Амбасады.

Супрацоўнікі беларускай Амбасады ў Варшаве тлумачаць план працы ў дні галасавання: пускаць будуць па адным чалавеку, урна для галасавання будзе таксама адна, а прагаласаваць змогуць усе жадаючыя, якія фізічна патрапяць на ўчастак.

Як распавядае Алена Калеева, супрацоўнікі беларускай Амбасады ў Варшаве не прыкладаюць намаганняў для вырашэння гэтай праблемы. Яны тлумачаць беларусам, што ў будынку Амбасады недастаткова месца для таго, каб зрабіць некалькі кабінак. Таксама яны паведамляюць, што не могуць павялічыць колькасць кабінак з-за эпідэміялагічнай сітуацыяй, звязанай з COVID-19. Беларускія выбаршчыкі, якія пражываюць у Польшчы, самі прапануюць варыянты выхадаў з гэтай сітуацыі: ад сваёй валанцёрскай дапамогі да зняцця дадатковага памяшкання для абсталявання дадатковых кабінак для галасавання.

Беларускі Дома ў Варшаве заклікаў Амбасаду прыслухацца да шматлікіх просьбаў беларусаў, у тым ліку аб размяшчэнні некалькіх кабінак для галасавання, спасылаючыся на артыкул 51 Канстытуцыі, дзе сказана, што адказнасць за арганізацыю галасавання, забеспячэнне таямніцы волевыяўлення выбаршчыкаў, абсталяванне памяшканняў і падтрыманне ў іх неабходнага парадку нясе ўчастковая камісія.

А бюлетэняў на ўсіх хопіць?

Акрамя таго, беларусы, якія пражываюць у Варшаве, непакояцца, што ім проста не хопіць бюлетэняў. Па словах Алены Калеевай, Амбасада ў Варшаве «не гатова да выбараў». Калі на мінулых выбарах галасаваць выяўлялі жаданне некалькі сотняў беларусаў, то цяпер гэта колькасць перавышае некалькі разоў. Але ні ў Амбасадзе, ні ў Цэнтрвыбаркаме Беларусі не могуць сказаць, якая колькасць беларускіх выбаршчыкаў знаходзіцца ў Польшчы. Яснасць маглі б унесці спісы выбаршчыкаў, але, як ужо адзначалася, на прыём у Амбасаду змаглі патрапіць не ўсе ахвотныя.

Аднак у ЦВК Беларусі лічаць, што для галасавання за мяжой удакладненне спісаў з боку выбаршчыкаў асаблівага сэнсу не мае.

"Усё роўна выбаршчык прыйдзе з пашпартам. Без яго за мяжой прагаласаваць нельга будзе, нават калі ты ў асноўным спісе. Чалавек прыходзіць на датэрміновае або асноўнае галасаванне на выбарчы ўчастак. Прад'яўляе пашпарт, і яго ўносяць у дадатковы спіс", распавёў Еўрарадыё намеснік загадчыка аддзела прававой, аналітычнай і метадычнай работы ЦВК Беларусі Іван Талкач.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”


Каментары