Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Лічыць галасы беларусаў на выбарах будуць у асноўным жанчыны. Што тут не так?

Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Па дадзеных Цэнтрвыбаркама, у склад 5 723 участковых камісій на прэзідэнцкіх выбарах-2020 увайшлі 63 347 членаў. На гэтых выбарах асераднёны партрэт сябра ўчастковай камісіі, які будзе лічыць галасы выбаршчыкаў, мала чым адрозніваецца ад папярэдніх выбарчых кампаній — гэта жанчына старэйшыя за 30, вылучаная ад праўладных грамадскіх аб'яднанняў (БРСМ, Белая Русь, Беларускі саюз жанчын). Чаму менавіта жанчына — давайце разбірацца.

Як паведамляе ЦВК, жанчыны ў складзе УВК прадстаўлены 72,5% ад агульнай колькасці сябраў камісій. Заўважым, што ў вышэйшых камісіях — тэрытарыяльных — гэты адсотак ніжэй. У ТВК жанчыны складаюць 63,05% ад агульнай колькасці сябраў (з 1989 сябраў камісій — 1 254 жанчыны). Як адказаў у 2016 годзе Цэнтрвыбаркам Упраўленню Вярхоўнага Камісара ААН па правах чалавека ў сувязі з рэзалюцыяй Савета ААН па правах чалавека 27/24 "Роўны ўдзел у вядзенні палітычных і дзяржаўных справаў" у дачыненні да права абіраць і быць абраным, "Традыцыйна больш за палову складу выбарчых камісій пры правядзенні выбараў у краіне ўяўляюць жанчыны". Але на практыцы сітуацыя выглядае па-іншаму: чым вышэй пасада, тым менш мы бачым там прадстаўніцтва жанчын. Падобная сітуацыя складвалася і на прэзідэнцкіх выбарах-2015, калі доля жанчын у тэрытарыяльных выбарчых камісіях складала 59%, а ва ўчастковых — 70%. Праваабаронцы і на папярэдніх выбарчых кампаніях адзначалі гендарны дыскрымінацыйны падыход пры фармаванні камісій розных узроўняў.

Склад Фрунзенскіх УВК: 40% камісій — чыста жаночыя

Назіральнік кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Аляксей Лойка зрабіў гендарны аналіз 122 участковых камісій Фрунзенскага раёна Мінска. У склад Фрунзенскіх УВК увайшлі 1570 чалавек, з якіх абсалютную большасць — 1335 — складаюць жанчыны. У Фрунзенскай раённай камісіі таксама большасць складаюць жанчыны (8 з 13), але мужчына тут займае кіруючую пазіцыю (старшыні). 49 участковых камісій Фрунзенскага раёна, што складае 40%, з'яўляюцца чыста жаночымі.

Лічба дня: на колькі супадаюць склады УВК Фрунзенскага раёна ў параўнанні з выбарамі-2019

У Беларусі сфармаваныя ўчастковыя камісіі, якія непасрэдна будуць лічыць галасы выбаршчыкаў на прэзідэнцкіх выбарах 9 жніўня. У Мінску на тэрыторыі Фрунзенскага раёна ўтворана 122 выбаркама. Назіральнік кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Аляксей Лойка параўнаў склады фрунзенскіх УВК падчас парламенцкай кампаніі восенню 2019 года з іх складамі, якія будуць працаваць на выбарах прэзідэнта сёлета. Што (не)змянілася — чытайце ў нашым матэрыяле і глядзіце ў дыяграме.

Больш падрабязна пра гендарную сітуацыю ў Фрунзенскіх УВК — глядзіце ў дыяграмах: 

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"


Каментары