Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

"Відэа недаступна". Як прайшло фармаванне выбарчай камісіі ў Барысаве

Назіральнік кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Алег Мацкевіч накіраваў у Цэнтральную выбарчую камісію скаргу на парушэнне прынцыпаў галоснасці і адкрытасці пры фармаванні Барысаўскай тэрытарыяльнай камісіі. Справа ў тым, што ён не змог ажыццявіць назіранне на паседжанні, таму што прамая трансляцыя проста "завісла".

barysau_2020.jpg
Скрыншот Алега Мацкевіча

19 траўня адбылося сумеснае пасяджэнне прэзідыуму Барысаўскага раённага Савета дэпутатаў і Барысаўскага раённага выканаўчага камітэту па стварэнні тэрытарыяльнай выбарчай камісіі. Як і ў многіх рэгіёнах, на сайце выканкама была размешчаная спасылка на прамую трансляцыю паседжання.

Як адзначае назіральнік кампаніі, анлайн-трансляцыя пачалася ва ўстаноўлены час, але была даступнай для прагляду толькі 10 хвілін 50 секунд.

“Пасля трансляцыя “завісла” і перапынілася зусім. Спробы цягам наступным дзвюх гадзін перагрузіць старонку і працягнуць прагляд прамога эфіру пасяджэння ні да чаго не прывялі”, — распавядае пра сваю спробу назірання праз прамую трансляцыю назіральнік Алег Мацкевіч.

У той жа дзень 19 траўня ў вуснай размове кіраўніца аддзелу арганізацыйна-кадравай працы райвыканкаму В. Юдзілевіч паведаміла назіральніку, што Барысаўская тэрытарыяльная камісія ўжо створана.

Такім чынам, у парушэнне патрабаванняў Выбарчага кодэксу паседжанне прайшло закрыта і негалосна.

“Гэты вынікае з таго, што склад утворанай камісіі і спосаб яе ўтварэння засталіся па-за трансляцыяй у прамым эфіры. Таксама запіс паседжання пазней не быў апублікаваны на сайце райвыканкаму. Не даступна было паседжанне для фізічнай прысутнасці запрошаных асоб”, — тлумачыць парушэнне Алег Мацкевіч. 

Назіральнік кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" зрабіў запіс часткі трансляцыі, якая была даступна на сайце Барысаўскага райвыканкама:

    

Назіральнік папрасіў Цэнтрвыбаркам зрабіць неабходныя захады рэагавання на выяўленыя парушэнні.

Як прайшлі фармаванні Салігорскай і Маладзечанскай тэрытарыяльных камісій чытаць тут:

Назіранне на выбарах падчас пандэміі — як гэта выглядае на практыцы

Сваім досведам назірання праз прамыя трансляцыі падзяліліся назіральнікі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Леанід Мархотка з Салігорска і Аляксандр Капуцкі з Маладзечна.

 "Праваабаронцы за свабодныя выбары"


Каментары