Вярхоўны суд адхіліў скаргу Цапкалы на нерэгістрацыю кандыдатам у прэзыдэнты Беларусі
Вярхоўны суд Беларусі прыняў рашэнне пакінуць без задавальнення скаргу экс-кіраўніка Парка высокіх тэхналогій Валерыя Цапкалы на рашэнне Цэнтрвыбаркама не рэгістраваць яго кандыдатам у прэзідэнты, піша "Наша Ніва" са спасылкай на Інтэрфакс.
«Суд прыходзіць да высновы аб адсутнасці прававых падстаў для задавальнення скаргі Цапкала і адмены пастановы ЦВК ад 14 ліпеня 2020 года», — заявіла суддзя Ганна Сакалоўская падчас паседжання 20 ліпеня.
Нагадаем, што паводле ЦВК у Цапкалы не было дастаткова подпісаў (75 тысяч пры патрэбных 100 тысяч). Сам Валерый Цапкала казаў, што сабраў 214 тысяч подпісаў.
17 ліпеня Вярхоўны суд не стаў ўзбуджаць грамадзянскую справу на скаргу прадстаўніка штаба Віктара Бабарыкі Максіма Знака. Вярхоўны суд размясціў у сябе на сайце вызначэнне аб адмове ва ўзбуджэнні грамадзянскай справы. Суддзя Вярхоўнага суда В. Кулік адзначыў, што права на абскарджанне ў суд адмовы ў рэгістрацыі кандыдатам у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь прадастаўлена законам толькі асобе, якая вылучана кандыдатам у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь. Аднак палітвязень Віктар Бабарыка ўтрымліваецца на дадзены момант пад арыштам у СІЗА КДБ па абвінавачванні ў здзяйсненні шэрагу эканамічных злачынстваў. Паведамляецца, што ён даслаў у Вярхоўны суд асабіста падпісаную скаргу, але невядома, ці дайшла яна.