Кандыдаты паведамілі, колькі правядуць сустрэч з выбаршчыкамі. Больш за ўсё — Лукашэнка
Цэнтрвыбаркам апублікаваў звесткі аб заяўках на пікеты і сустрэчах з выбаршчыкамі, якія падалі кандыдаты. Па дадзеных на 20 ліпеня, больш за ўсё іх збіраецца правесці штаб дзеючага прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі, піша TUT.BY.
Як вынікае з дадзеных ЦВК, Аляксандр Лукашэнка і яго давераныя асобы правядуць 884 пікету. Таксама штаб дзеючага прэзідэнта паведаміў ЦВК, што збіраецца правесці 202 сустрэчы з выбаршчыкамі ў памяшканнях ва ўсіх абласцях краіны.
Больш за ўсё пікетаў каманда Лукашэнкі запланавала ў Гомельскай вобласці — 549, у Магілёўскай (190) і Менску (144), у Брэсцкай пройдзе ўсяго адзін пікет. У Віцебскай, Гродзенскай і Мінскай абласцях абмяжуюцца сустрэчамі з выбаршчыкамі ў памяшканнях.
Андрэй Дзмітрыеў правядзе 214 пікетаў ва ўсіх абласцях, акрамя Магілёўскай, і адну сустрэчу з выбаршчыкамі ў Віцебскай вобласці.
У планах у Святланы Ціханоўскай 160 пікетаў: па адным у Гомельскай і Магілёўскай абласцях, два ў Мінскай вобласці і 156 у Мінску.
Сяргей Чэрачань правядзе 138 пікетаў, усе яны будуць у Менску.
Ганна Канапацкая (паводле звестак на 20 ліпеня) праводзіць пікеты і сустракацца з выбаршчыкамі не плануе.
Такім чынам, Аляксандр Лукашэнкакі, які ўдзельнічае ў выбарчай кампаніі правядзе больш сустрэч, чым усе астатнія кандыдаты.
Выбары прэзідэнта пройдуць у краіне 9 жніўня. ЦВК зарэгістраваў кандыдатамі ў прэзідэнты 5 прэтэндэнтаў, адмовіўшы ў рэгістрацыі экс-кіраўніку Белгазпрамбанка Віктару Бабарыку і былому кіраўніку Парку высокіх тэхналогій Валерыю Цапкалу.