Да 7500 чалавек. Фотарэпартаж з першага агітацыйнага пікета Ціханоўскай ў Мінску
У нядзелю, 19 ліпеня, кандыдатка ў прэзідэнты Святлана Ціханоўская правяла свой першы агітацыйны пікет ў Мінску ў парку Дружбы народаў. Паводле падлікаў Валанцёрскай службы "Вясны" на мітынгу прысутнічалі каля 7500 чалавек. Як гэта было – глядзіце ў нашым фотарэпартажы.