Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Назіральніку адмовілі ў прысутнасці на трэнінгу для УВК. Ён кажа пра пагаршэнне ўмоваў па назіранні

Ілюстрацыйнае фота " Праваабаронцы за свабодныя выбары"
Ілюстрацыйнае фота " Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Назіральнік кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Аляксей Лойка звярнуўся ў Фрунзенскі выбаркам Мінска з заявай даць яму магчымасць прысутнічаць на трэнінгу для ўчастковых камісій, на якім тлумачыцца выбарчае заканадаўства. Яму было адмоўлена.

"У адпаведнасці з артыкулам 13 Выбарчага кодэкса, які гарантуе прынцып галоснасці і адкрытасці падрыхтоўкі і правядзення выбараў Прэзідэнта, назіральнік мае права "прысутнічаць на пасяджэннях адпаведных камісій". Прысутнасць назіральнікаў на трэнінгу для ўчастковых камісій па выбарах Прэзідэнта Выбарчым кодэксам не прадугледжана", — сказана ў адказе старшыні камісіі Аляксандра Хіжняка

Аляксей Лойка адзначае, што адмова ў прадастаўленні магчымасці прысутнічаць на трэнінгу можа сведчыць аб пагаршэнні ўмоваў па назіранні за выбарамі, паколькі падчас леташніх выбараў у Палату Прадстаўнікоў аб'яву аб трэнінгу вывешваліся ў рубрыцы "Выбары" і на яго запрашаліся ўсе зацікаўленыя бакі, а старшыня акруговай камісіі асабіста апавяшчала аб месцы, даце і часу правядзення дадзенага трэнінгу.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"


Каментары