Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Справаздача па маніторынгу агітацыйнага пікету 19 ліпеня ў Мінску

19 ліпеня ў Мінску ў Парку Дружбы народаў адбыўся агітацыйны пікет кандыдаткі ў прэзідэнты Рэспублікі Беларусь Святланы Ціханоўскай.

Высновы:

  1. Сход насіў мірны характар (калі "арганізатары маюць мірныя намеры і сход мае негвалтоўны характар" згодна з Кіруючымі прынцыпамі па свабодзе мірных сходаў АБСЕ). Удзельнікі/-цы не выкарыстоўвалі заклікі да гвалтоўных дзеянняў і вайны. Сваімі дзеяннямі ўдзельнікі/-цы мірнага сходу не парушалі грамадскі парадак, правілы дарожнага руху і не ўяўлялі пагрозы грамадскай бяспецы, а таксама не парушалі правы і свабоды іншых асобаў.
  2. На працягу міранага сходу атсутнічала магчымасць ідэнтыфікаваць большую частку супрацоўнікаў/-ніц праваахоўных органаў, так як яны былі ў цывільным адзенні, без ідэнтыфікацыйных знакаў.
  3. Мірны сход праводзіўся ў межах выбарчага заканадаўства.
  4. Перашкодаў у працы СМІ і назіральнікаў не зафіксавана, акрамя сітуацыі з адсутнасцю інтэрнэт-сувязі ў месцы правядзення масавага сходу, што адбілася на якасці вядзення анлайн-трансляцый прадстаўнікоў шэрагу СМІ.
  5. Адзначаны факт аказання ціску з боку аднаго супрацоўніка праваахоўных органаў на назіральнікаў.
  6. Затрыманняў удзельнікаў і арганізатараў не зафіксавана.

Метадалогія маніторынгу

РПГА "Беларускі Хельсінкскі Камітэт" і Праваабарончы цэнтр "Вясна" праводзяць сістэматычнае назіранне за мірнымі сходамі ў Беларусі на падставе распрацаванай метадалогіі маніторынгу. Яна ўключае ў сябе: набор і навучанне назіральнікаў/-ніц прынцыпам грамадскага кантролю, міжнародным стандартам правядзення мірных сходаў і метадалогіі назірання; запаўненне анкеты назірання падчас вочнага кантролю; апрацоўка анкет і напісанне маніторынгавай справаздачы. Анкеты назірання за мірнымі сходамі распрацаваныя сумесна праваабарончымі арганізацыямі і ўключаюць пытанні аб магчымасці выканання назіральнікамі/-цамі і журналістамі/-камі сваіх функцый, аб паводзінах арганізатараў і ўдзельнікаў/-ніц мірнага сходу, супрацоўнікаў/-ніц праваахоўных органаў, а таксама наяўнасць на мірным сходзе хуткай дапамогі і медыцынскіх работнікаў.

Назіральнікі і назіральніцы дапускаюцца да назірання толькі ў выпадку згоды на выкананне правілаў і прынцыпаў назірання (незалежнасць і палітычная нейтральнасць; апісанне фактаў, а не меркаванняў; неўмяшанне ў падзею, за якой назіраюць; прыхільнасць прынцыпам права; адмова ад любых формаў гвалтоўных дзеянняў і дыскрымінацыйных практык; карэктныя паводзіны). Падчас выканання сваіх абавязкаў назіральнікі і назіральніцы па магчымасці трымаюцца асобна ад удзельнікаў/-ніц. Яны пазначаныя пасведчаннямі і сінімі камізэлькамі з надпісам #СontrolBY.

Папярэдняя інфармацыя

У Беларусі з 15 ліпеня пачаўся перыяд перадвыбарчай агітацыі кандыдатаў у прэзідэнты. Згодна з Выбарчым кодэксам, кандыдаты ў Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь праводзяць сустрэчы са сваімі выбаршчыкамі на сходах або ў іншай зручнай для выбаршчыкаў форме. Масавыя мерапрыемствы, мэтай якіх з'яўляецца ажыццяўленне перадвыбарчай агітацыі, праводзяцца ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь аб масавых мерапрыемствах. Мінгарвыканкамам вызначаныя шэсць месцаў для правядзення масавых мерапрыемстваў у межах перадвыбарчай агітацыі, аднак ні адно з іх не знаходзіцца ў цэнтры города. У цэлым, па ўсёй краіне месцы для агітацыі малалікія і не зручныя. Мірныя сходы праводзяцца па заяўнаму прынцыпу, і арганізатары не аплачваюць паслугі міліцыі па ахове грамадскага парадку, мэдычных і камунальных службаў. 

Згодна з кіруючымі прынцыпамі АБСЕ па свабодзе мірных сходаў, варта забяспечваць правядзенне сходаў у зоне бачнасці і чутнасці аўдыторыі. Абмежаванні, якія не маюць разумнага абгрунтавання, з'яўляюцца адвольнымі і супярэчаць міжнародным стандартам у галіне правоў чалавека.

Падчас правядзення сходу вочна і бесперапынна ажыццяўлялі грамадзянскі кантроль чатыры назіральніка/-ніцы, якія прайшлі навучанне і былі пазначаныя адпаведным чынам.

Ход мірнага сходу

Назіральнікі/-цы праводзілі маніторынг выбарчага пікета з 16:50 да 19:20. Напрацягу назірання адзначаныя наступныя факты:

  1. У 17:00 на пікеце ў раёне Парку Дружбы народаў па падліках назіральнікаў прысутнічала не менш за 1500 чалавек. Была заўважана наступная сімволіка - адзін чырвона-зялёны і 11 бел-чырвона-белых сцягоў. У раёне пікету была абсталяваная сцэна з інтэрактыўным экранам. На сцэне выступаў вядучы, а таксама прысутнічаў сурдаперакладчык. Збоку пікету размяшчаўся стэнд праекта "Сумленныя людзі", удзельнікаў пікету запрашалі запісацца ў назіральнікі за выбарамі.

  2. У 17:10 у раёне пікету пачалі з’яўляцца праблемы з мабільнай і інтэрнэт-сувяззю. На сцэне выступалі музыкі, па перыметры парку было заўважана два супрацоўнікі міліцыі ў форме. Колькасць людзей павялічылася да не менш 2300 удзельнікаў.

    Да назіральніцы падышоў супрацоўнік міліцыі ў цывільным і сказаў, што выносіць папярэджанне за фатаграфаванне месца правядзення масавага мерапрыемства. На яго думку, на фотаздымках могуць прысутнічаць супрацоўнікі міліцыі, чаго ён не жадае. Таксама ён адзначыў, што папярэджанне будзе вынесенае на адрас БХК. На пытанне аб падставах падобнага роду папярэджанняў, супрацоўнік міліцыі не адказаў нічога па сутнасці і сышоў. Варта адзначыць, што да таго часу ў месцы правядзення сустрэчы са Святланай Ціханоўскай былі заўважана толькі 2 супрацоўніка міліцыі ў форме, якія перасоўваліся па перыметры парку.

  3. У 17:20 на мітынгу прысутнічала не менш за 4000 чалавек. У дадзены момант у раёне правядзення сустрэчы з Ціханоўскай былі заўважаны ўдзельнікі велапрабегу, якія далучыліся да масавага мерапрыемства.

  4. У 17:35 на дарозе каля месца правядзення пікету прыпаркаваўся сіні мікрааўтобус, да якога падышлі супрацоўнікі міліцыі ў цывільным. У 17:40 было зафіксавана не менш за 7000 удзельнікаў масавага мерапрыемства.

  5.  У 18:00 назіральнікамі было зафіксавана максімальная колькасць удзельнікаў - не менш за 7500 чалавек. У 18:20 на праезднай частцы  недалёка ад перадвыбарчага сходу знаходзілася ўжо 3 мікрааўтобусы з супрацоўнікамі міліцыі ў цывільным. Па перыметры месца правядзення сходу заўважана 8 супрацоўнікаў у цывільным адзенні. Група ўдзельнікаў пікету трымала ў руках партрэты людзей, якія ў дадзены момант адбываюць адміністрацыйны арышт або знаходзіцца пад вартай у межах крымінальных спраў. У 18:10 Святлана Ціханоўская, Вераніка Цапкала і Марыя Калеснікава пакінулі пікет.

  6. У 18:40 са сцэны было абвешчана пра заканчэнне сустрэчы. Некалькі ўдзельнікаў пікету трымалі банэры "Свабоду Ціханоўскаму", "Свабоду Бабарыку". Праз 20 хвілін сцэна для выступленняў была адключаная, пікет быў скончаны.

  7. На масавым мерапрыемстве прысутнічалі прадстаўнікі шэрагу СМІ: Белсат, Радыё Свабода, Камсамольская праўда ў Беларусі, naviny.by, Deutsche Welle, ZDF.

  8. На мерапрыемстве выкарыстоўвалася наступная сімволіка і атрыбутыка: адзін чырвона-зялёны сцяг, 50 бел-чырвона-белых сцягоў, адзін сцяг лібертарыянцаў, адзін сцяг «Народная Грамада»; майкі з лагатыпам кампаніі Бабарыкі, майкі "Я/МЫ97", майкі з лагатыпам кампаніі Цапкалы, майкі аб'яднанага штаба Бабарыкі, Ціханоўскай і Цапкалы.

  9. Падчас мітынгу ўдзельнікамі выкарыстоўваліся наступныя лозунгі: "Верым! Можам! Пераможам!", "Наперад", "Жыве Беларусь", "Света", "Свабоду", "Вераніка", "Марыя".

Рэкамендацыі

Супрацоўнікам/-цам праваахоўных органаў:

  • ажыццяўляць ахову грамадскага парадку падчас агітацыйных пікетаў у форме, а таксама быць пазначанымі індывідуальнымі ідэнтыфікацыйнымі сродкамі (напрыклад, бэйджамі або нагруднымі знакамі);
  • прызначаць кантактную асобу з ліку супрацоўнікаў міліцыі для камунікацыі з назіральнікамі/-цамі, СМІ, арганізатарамі і ўдзельнікамі/-цамі мірных сходаў;
  • не перашкаджаць законнай дзейнасці назіральнікаў і назіральніц па ажыццяўленні маніторынгу мірных сходаў.

Суб'ектам, якія валодаюць правам заканадаўчай ініцыятывы:

  • ініцыяваць змены ў заканадаўстве з мэтай прывядзення яго ў адпаведнасць з міжнароднымі стандартамі ў галіне свабоды мірных сходаў.

Мінгарвыканкаму:

  • дазволіць правядзенне сходаў для перадвыбарчай агітацыі ва ўсіх зручных месцах горада, па прыкладу выбарчых кампаній 2015 і 2019 гадоў.

Каментары