Доўгатэрміноваму назіральніку кампаніі “Праваабаронцы за справядлівыя выбары” Сяржуку Русецкаму Бярозаўская раённая выбарчая камісія, нягледзячы на тое, што арт.13 Выбарчага кодэксу кажа пра галоснасць і празрыстасць выбарчага працэсу, адмовіла ў магчымасьці прысутнічаць на пасяджэннях камісіі пад час праверкі подпісаў выбаршчыкаў.
На праваабаронцу "Вясны" Алену Маслюкову 11 чэрвеня супрацоўнікі светлагорскага РАУС склалі пратакол па ч. 1 арт. 23.34 КаАП (Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў) нібы за ўдзел 31 траўня ў пікетаванні.
На валанцёрку ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай са Светлагорску Юлію, якая працуе ў мясцовай школе №10 бібліятэкаркай, аказвае ціск дырэктарка школы. Усё пачалося пасля таго, як Юлія стаяла на пікеце па зборы подпісаў за Ціханоўскую і фатаграфавалася с тапкам – новым сімвалам пратэстаў ад каманды “Краіны для жыцця”.
Як паведамляе "Віцебская Вясна", праваабаронца Павел Левінаў звярнуўся да старшыні ЦВК па выбарах Лідзіі Ярмошынай з просьбай адмовіць Лукашэнку ў рэгістрацыі ў якасці кандыдата на прэзідэнцтва на падставе таго, што дзеючы прэзідэнт публічна выказвае пагрозы жыццю простых выбарцаў.
У Брэсце працягваецца збор подпісаў за вылучэнне кадыдатаў на пасаду прэзідэнта Беларусі. Ініцыятыўныя групы абралі ў якасці асноўнага месца збору подпісаў кавалак вуліцы Савецкай перад уваходам у кінатэатр “Беларусь”.