Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Затрыманыя сябры ініцыятыўнай групы Віктара Бабарыкі

Виктор Бабарико. Фота: TUT.BY
Виктор Бабарико. Фота: TUT.BY

У пятніцу, 12 чэрвеня, стала вядома пра факты пераследу членаў ініцыятыўнай групы вылучэнца ў кандыдаты ў прэзідэнты Віктара Бабарыкі. Так, TUT.BY паведамляе пра затрыманне ў Магілёве каардынатара ініцыятыўнай групы Віктара Бабарыка па Магілёўскай вобласці Уладзіміра Дударава.

Вядома, што таксама затрыманы сябра ініцыятыўнай групы — кіраўнік Магілёўскага філіяла Белгазпрамбанка Сяргей Кармызаў.

У Гомелі адзін з сябраў ініцыятыўнай групы Віктара Бабарыкі быў папярэджаны аб прыцягненні да адміністрацыйнай адказнасці за публікацыю ў сацыяльнай сетцы матэрыялаў, якія былі размешчаныя шмат гадоў таму. 

Як паведмаляе mspring.online, з раніцы 12 чэрвеня не адказвае на тэлефонныя званкі каардынатар ініцыятыўнай групы па Магілёве Віталь Саўчыхін, які займае пасаду дырэктара ТАА “ГрадБудАльянс”. Па словах праваабаронца "Магілёўскай вясны" Аляксандра Буракова, не паднімаюць тэлефон і ў самой фірме. Магчыма, Саўчыхін таксама затрыманы, але дакладнай інфармацыі пакуль няма.

Што ўмяняюць затрыманым – невядома. Таксама пакуль няма інфармацыі пра ператрусы.

Інфармацыя ўдакладняецца і дапаўняецца.

Нагадаем, раніцай 11 чэрвеня ў галаўны офіс Белгазпрамбанка прыйшлі супрацоўнікі ДФР. Ператрус таксама праходзіць у людзей, звязаных з Бабарыка. Ператрусы праходзяць у рамках крымінальнай справы па ч. 2 арт. 243 "Ухіленне ад выплаты падаткаў і збораў у асабліва буйным памеры" і па ч.2 арт. 235 "легалізацыя сродкаў, атрыманых злачынным шляхам, у асабліва буйным памеры". У якасці падазраваных па крымінальнай справе праходзяць прадстаўнікі камерцыйных структур, былыя і дзеючыя работнікі банкаўскай сістэмы. Як адзначылі ў Камітэце дзяржкантролю, Віктар Бабарыка ў цяперашні час у рамках расследавання крымінальнай справы працэсуальнага статусу не мае.

Ператрусы ў галаўным офісе "Белгазпрамбанка". КДК: заведзена крымінальная справа

У будынак галаўнога офіса "Белгазпрамбанка" сёння прыйшлі каля 50 чалавек у масках, паведамляюць чытачы onliner.by. Таксама крыніцы паведамляюць, што ператрусы прайшлі і ў двух сябраў ініцыятыўнай групы прэтэндэнта ў кандыдаты на пасаду прэзідэнта Віктара Бабарыкі. Пакуль афіцыйных каментароў ад банка або штаба Бабарыкі няма.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары" 


Каментары