У Брэсце затрымалі прэс-сакратара ініцыятыўнай групы Ціханоўскай Аляксандра Кабанава
15 чэрвеня ў Брэсце затрымалі прэс-сакратара ініцыятыўнай групы прэтэндэнта ў кандыдаты ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай Аляксандра Кабанава. Пра гэта TUT.BY распавёў адзін з сябраў ініцыятыўнай групы.
"Аляксандру патэлефанавалі з паліклінікі, папрасілі прыйсці туды. Ён баяўся, што гэта правакацыя, але ўсё ж пайшоў. На выхадзе з паліклінікі яго паспрабавала затрымаць-не выйшла. Яго затрымалі крыху пазней", — распавялі ў ініцыятыўнай групе Ціханоўскай.
Па іх інфармацыі, Кабанаў знаходзіцца ў ІЧУ Брэста. Прычыны затрымання не вядомыя.
Будзе дапаўняцца.