Дзіўны адказ атрымаў гарадзенскі доўгатэрміновы назіральнік кампаніі “Правабаронцы за свабодныя выбары” Раман Юргель ад Цэнтрвыбаркаму на сваю скаргу. У ім Лідзія Ярмошына фактычна раіць карыстацца больш сайтам выканкама, чым чытаць газеты.
Стала вядома, што назіральнікі Бюро АБСЕ па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека (БДІПЧ) упершыню не прыляцяць у Беларусь на выбары, бо не атрымалі запрашэнне ад МЗС. Як паведаміла дырэктарка БДІПЧ АБСЕ адсутнасць афіцыйнага запрашэння не дазваляе ім назіраць за ходам выбарчага працэсу.
Дырэктарка Бюро АБСЕ па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека (БДІПЧ) праінфармавала МЗС Беларусі аб тым, што адсутнасць запрашэння ад афіцыйнага Мінска не дазваляе БДІПЧ назіраць за ходам выбарчага працэсу.