Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Гарадзенскі назіральнік атрымаў дзіўны адказ ад ЦВК наконт парушэнняў з боку абласной газеты

Дзіўны адказ атрымаў гарадзенскі доўгатэрміновы назіральнік кампаніі “Правабаронцы за свабодныя выбары” Раман Юргель ад Цэнтрвыбаркаму на сваю скаргу. У ім Лідзія Ярмошына фактычна раіць карыстацца больш сайтам выканкама, чым чытаць газеты.

Раман Юргель
Раман Юргель

Нагадаем, скарга Юргеля тычылася непоўнай публікацыі ў абласной газеце "Гродзенская праўда" рашэння аб стварэнні ўчастковых камісій у Кастрычніцкім раёне Гродна. У нумары газеты ад 27.06.2020 №50 рашэнне адміністрацыі Кастрычніцкага раёна было апублікавана не цалкам, з № 64 да паловы складу камісіі №97. Астатні склад камісій да № 135, нягледзячы на чаканні, прабачэнні, так і не быў апублікаваны, нават 1 ліпеня, у наступным нумары газеты.

Назіральнік паскардзіўся ў ЦВК на абласную газету Гродна

Гарадзенскі доўгатэрміновы назіральнік кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Раман Юргель накіраваў скаргу ў ЦВК. Яна тычыцца таго, што ў газеце "Гродзенская праўда" рашэнне адміністрацыі Кастрычніцкага раёна па стварэнні ўчастковых камісій было надрукавана не цалкам.

У сваим адказе Ярмошына піша, што, у ходзе праверкі ўстаноўлена, што рашэнне адміністрацыі Кастрычніцкага раёну Гродна было накіраванае ў газету для апублікавання ў поўным аб’ёме. У Гарадзенскай друкарні прадастаўлены матэрыял дабавілі ва ўжо звярстаны суботні нумар газеты, не звярнуўшы ўвагу, што частка матэрыяла (спіскавы склад УВК №97-135) не змясцілася ў суботні нумар газеты, які традыцыйна выходзіць на 16 старонках. Гэтая памылка была выяўленая у той жа дзень 27.06.20 у першай палове дня, тыраж газэты быў выняты з продажу і у той жа суботні дзень пасля абеду заменены зноў выдрукаванай газетай на 24 старонках. Таксама назіральнік інфармуецца пра тое, што на сайце Гродзенскага гарвыканкаму дадзенае Рашэнне па фармаванні УВК выстаўленае поўнасцю, без памылак, хоць пра гэта у заяве назіральніка пытанне не ставілася. 

Але, нават калі гэта ўсе і адбылося, таямніча і аператыўна, то абласная газета павінна была у наступным нумары ад 01.07 паведаміць чытачам, што па тэхнічнай прычыне такое здарылася, выбачыцца і прапанаваць прыйсці ў рэдакцыю тым, каму патрэбны гэты нумар з Рашэннямі па фармаванні увк, ці дадрукаваць ў наступным нумары. І не было б такой сітуацыі. Шкада толькі, што з-за такой неўважлівасці і тэхнічных праблем павінны былі патраціць дадатковыя бюджэтныя фінансавыя сродкі ЦВК. Але і па сённяшні дзень гэтага наноў надрукаванага нумара газеты ў назіральніка няма. 

Раман Юргель падкрэслівае, што Ярмошына так і не ўзгадала пра неабходнасць інфармаваць выбаршчыкаў, жыхароў на сайтах органаў улады пра дату, час і месца першых арганізацыйных пасяджэнняў УВК па абранні іх кіраўніцтва (старшыні, намесніка, сакратара). 

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"


Каментары