Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Цапкала і Бабарыка падалі скаргі ў Вярхоўны суд на нерэгістрацыю. Прадстаўніку Бабарыкі суд ужо адмовіў

Виктор Бабарико. Фота: TUT.BY
Виктор Бабарико. Фота: TUT.BY

Валерый Цапкала падаў скаргу ў Вярхоўны суд на рашэнне ЦВК не рэгістраваць яго кандыдатам у прэзідэнты 16 ліпеня. Прадстаўнік Віктара Бабарыка адвакат Максім Знак зрабіў гэта напярэдадні, піша TUT.BY. Аднак па скарзе Знака Вярхоўны суд не стаў ўзбуджаць грамадзянскую справу.

Згодна 68-1 Выбарчага кодэкса рашэнне Цэнтральнай камісіі аб адмове ў рэгістрацыі кандыдатам у прэзідэнты можа быць абскарджана асобай, якая вылучана кандыдатам у прэзідэнты, у Вярхоўны суд у трохдзённы тэрмін з дня прыняцця рашэння. Вярхоўны Суд Рэспублікі Беларусь разглядае скаргу ў трохдзённы тэрмін.

Вярхоўны суд размясціў у сябе на сайце вызначэнне аб адмове ва ўзбуджэнні грамадзянскай справы па скарзе, пададзенай прадстаўніком Віктара Бабарыка Максімам Знакам, на рашэнне ЦВК не рэгістраваць Бабарыка кандыдатам у прэзідэнты. Суддзя Вярхоўнага суда В. Кулік адзначыў, што права на абскарджанне ў суд адмовы ў рэгістрацыі кандыдатам у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь прадастаўлена законам толькі асобе, якая вылучана кандыдатам у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь. Віктар Бабарыка, які мае намер быць кандыдатам у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь, пастанову Цэнтральнай камісіі ад 14 ліпеня 2020 года №92 не абскардзіў і скаргу ў Вярхоўны Суд не падпісаў. Нагадаем, палітвязень Віктар Бабарыка ўтрымліваецца на дадзены момант пад арыштам у СІЗА КДБ па абвінавачванні ў здзяйсненні шэрагу эканамічных злачынстваў. 

Вызначэнне ўступае ў законную сілу неадкладна, абскарджанню і апратэставанню не падлягае, гэта значыць дадзенае рашэнне Вярхоўнага суда з'яўляецца канчатковым.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"


Каментары