Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Кіраўнікоў штаба Віктара Бабарыкі выклікаюць у Генеральную пракуратуру

Кіраўніцу штаба Віктара Бабарыкі Марыю Калеснікаву і юрыста штаба Максіма Знака выклікалі ў Генеральную пракуратуру. Інфармацыю "Радыё Свабода" пацвердзілі ў прэс-службе Віктара Бабарыкі.

kalesnikava_573.jpg
Марыя Калеснікава каля Цэнтрвыбаркама 15 ліпеня. Фота "Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Прычыны выкліка пакуль невядомыя.Дакладны час, на які прызначана сустрэча, пакуль таксама невядомы. У штабе абяцаюць паведаміць падрабязнасьці, як толькі гэта будзе магчыма. Пазней там удакладнілі, што гаворка ідзе пра «найбліжэйшыя дні».

15 ліпеня старшыня Цэнтарвыбаркаму Лідзія Ярмошына абвінаваціла штабы Віктара Бабарыкі і Валера Цапкалы ў арганізацыі акцый пратэсту.

Раней Следчы камітэт паведаміў, што пасля падзей 14 ліпеня ў Мінску і іншых гарадах Беларусі завялі крымінальную справу паводле артыкулу 342 — «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх».

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"


Каментары