У Мінскім гарадскім судзе 26 траўня была разгледжана скарга Мінскай гарадской арганізацыі БНФ “Адраджэнне” на неуключэнне ў склад Мінскай гарадской выбарчай камісіі Дзмітрыя Каспяровіча. Кіраўнік мінскай гарадской арганізацыі БНФ быў у складзе гэтай камісіі на мінулых прэзідэнцкіх выбарах.
У аўторак 26 траўня ў Баранавічах і Гродне вельмі шмат людзей прыйшло на выбарчыя пікеты, каб падпісацца за вылучэнне кандыдатам у прэзідэнты Святланы Ціханоўскай - жонкі вядома блогера Сяргея Ціханоўскага. Сам Ціханоўскі, як кіраўнік ініцыятыўнай групы Святланы, прыехаў у Баранавічы, дзе сабраў нябачаную для горада колькасць жадаючых пакінуць свой подпіс у падтрымку яго жонкі.
Мінскія гарадскія структуры Партыі БНФ і Грамадскага аб’яднання БНФ “Адраджэнне” падалі скаргі ў Мінскі гарадскі суд з мэтай аспрэчыць рашэнні аб неўключэнні прадстаўнікоў партыі ў склад тэрытарыяльных выбарчых у сталіцы.