Аналітыкі кампаніі ў навучальным фільме простай і даступнай мовай распавядаюць аб тым, што такое назіранне за выбарамі, якімі прынцыпамі павінны кіравацца назіральнікі, пра міжнародныя стандарты назірання, якія правы і абавязкі назіральніка, як прайсці акрэдытацыю.
Назіральнік кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Аляксей Лойка правёў маніторынг памяшканняў для правядзення сустрэч кандыдатаў і іх давераных асоб з выбаршчыкамі ў Фрунзенскім раёне Мінска. Галоўны крытэрый ацэнкі дадзеных памяшканняў — адпаведнасць патрабаванням безбар'ернага асяроддзя.
Пасля электроннага звароту ў Генеральную пракуратуру назіральніка кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Рамана Юргеля наконт парушэння пры фармаванні ўчастковых выбарчых камісій па Гарадзенскай вобласці, якія па 12 раёнах прайшли у закрытым фармаце, яму быў урэшце дасланы адказ з Гарадзенскага аблвыканкаму.
Увечары 9 ліпеня на дзяржаўным тэлеканале АНТ паказалі сюжэт, у якім дэманстраваліся кадры вочнай стаўкі патэнцыйнага кандыдата на пасаду прэзідэнта Віктара Бабарыкі і яго былога намесніка ў банку. Праваабаронца Валянцін Стэфановіч адзначае, што сюжэт зроблены выключна ў прапагандысцкім ключы.
Старшыня ЦВК Лідзя Ярмошына адказала на зварот РПГА "Беларускі Хельсінкскі Камітэт" наконт прапаноў аб павышэнні празрыстасці выбарчага працэсу. Прапановы былі распрацаваныя аналітыкамі кампаніі “Праавабаронцы за сабодныя выбары”.
Гарадзенскі доўгатэрміновы назіральнік кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Раман Юргель накіраваў скаргу ў ЦВК. Яна тычыцца таго, што ў газеце "Гродзенская праўда" рашэнне адміністрацыі Кастрычніцкага раёна па стварэнні ўчастковых камісій было надрукавана не цалкам.