Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Гарадзенскі аблвыканкам забыўся на адкрытасць і галоснасць працы выбарчых камісій

Раман Юргель
Раман Юргель

Пасля электроннага звароту ў Генеральную пракуратуру назіральніка кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Рамана Юргеля наконт парушэння пры фарміраванні ўчастковых выбарчых камісій па Гарадзенскай вобласці, якія па 12 раёнах прайшли у закрытым фармаце, яму быў урэшце дасланы адказ з Гарадзенскага аблвыканкаму.

Зварот парваабаронцы тычыўся таго, што па 12 раёнах вобласці на пасяджэнні не былі запрошаны назіральнікі, журналісты, прадстаўнікі партый і грамадскіх аб'яднанняў, а таксама не былі арганізаваны трансляцыі гэтых пасяджэнняў.

Раман Юргель атрымаў адказ на зварот пазней за трохдзённы тэрмін, які прадугледжаны для зваротаў аб парушэнні па выбарах арт. 49 (1) Выбарчага кодэксу.

У адказе адзначаецца, што "Згодна з Пастановай ЦВК ад 08.05.2020 №13 паседжанні органаў, фармуючых участковыя камісіі могуць праходзіць у рэжыме прамой трансляцыі, онлайн ці з пазнейшым размяшчэннем відэазапісу паседжанняў у сеціве Інтэрнэт. Дадзеная норма носіць рэкамендацыйны характар...". То бок аблвыканкам лічыць, што тэрытарыяльныя выбарчыя камісіі мелі поўнае права не запрашаць на пасяджэнне кагосьці акрамя саміх вылучэнцаў ва ўчастковыя камісіі, а таксама не рабіць відэатрансляцыі. Пры гэтым, па яго меркаванні, пасяджэнні па фарміраванні УВК па ўсіх 17 раёнах вобласці прайшлі адкрыта.

"Сутнасць у тым, што ЦВК усё прапісала у сваіх Пастановах, а мясцовыя выканаўчыя улады трактавалі гэтую працэдуру фармавання ўчастковых выбарчых камісій хто як мог. А маглі б больш адказна, больш падрыхтавана падыйсці да забяспячэння адкрытасці і галоснасці ўсяго працэсу фармавання УВК па ўсёй вертыкалі ўлады. Кампанія "Праваабаронцы за свабодныя выбары" назірае за усімі этапамі, працэдурамі выбарчай кампаніі з мэтай паляпшэння ўсяго выбарчага працэсу і згодна з выпрацаванымі з практыкі рэкамендацыямі для краіны", - пракаментаваў такі адказ праваабаронца Раман Юргель.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"


Каментары