Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Вучымся і назіраем за выбарамі разам: лекцыя ад кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары»

Кампанія незалежнага назірання «Праваабаронцы за свабодныя выбары» падрыхтавала ўводную лекцыю для кароткатэрміновых назіральнікаў. Аналітыкі кампаніі ў навучальным фільме простай і даступнай мовай распавядаюць аб тым, што такое назіранне за выбарамі, якімі прынцыпамі павінны кіравацца назіральнікі, пра міжнародныя стандарты назірання, якія правы і абавязкі назіральніка, як прайсці акрэдытацыю.

Што такое незалежнае назіранне?

  • Назіранне за выбарамі – гэта цалкам законная грамадская актыўнасць. Яна дае магчымасць праверыць, ці сумленна праходзяць у нас выбары, і атрымаць займальны досвед.
  • Назіранне дазваляе “зазірнуць за кулісы” выбараў і з першых шэрагаў убачыць, як праходзяць розныя этапы выбарчага працэсу, пра якія ходзіць столькі разнастайных чутак.
  • Незалежнае назіранне – простая і эфектыўная форма ўдзелу звычайных людзей у кантролі за прыняццем істотных рашэнняў як на мясцовым узроўні, так і ў межах усёй краіны.

Кодэкс паводзін назіральнікаў кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары”

  • Назіральнік не можа ўваходзіць у выбарчыя штабы палітычных партый, асобных кандыдатаў, аказваць любую дапамогу, скіраваную на іх вылучэнне ці агітацыю, а таксама сумяшчаць працу ў некалькіх маніторынгавых сетках;
  • Назіральнік павінен аформіць свае паўнамоцтвы назіральніка ў парадку, устаноўленым заканадаўствам, мець пры сабе пасведчанне асобы;
  • Назіральнік павінен захоўваць строгую бесстароннасць пры выкананні сваіх абавязкаў і ні ў якім разе не можа выказваць перавагу ў адносінах да партый, кандыдатаў ці адносна якіх-небудзь спрэчных пытанняў, якія ўзнікаюць падчас выбараў.

Назірай разам з кампаніяй «Праваабаронцы за свабодныя выбары»!

Кампанія «Праваабаронцы за свабодныя выбары», якую з 2008 года праводзяць РПГА «Беларускі Хельсінкскі Камітэт» і Праваабарончы цэнтр «Вясна», з'яўляецца незалежнай і не ставіць за мэту падтрымку палітычных партый і якіх-небудзь палітычных дзеячоў. Увесь выбарчы працэс назіральнікі ацэньваюць выключна зыходзячы з прынцыпаў свабодных дэмакратычных выбараў, пры якіх народ Беларусі можа ў поўнай меры рэалізаваць сваё канстытуцыйнае права на ўдзел у кіраванні краінай.

Мэта кампаніі – адсачыць выкананне міжнародных стандартаў у выбарчай галіне, зафіксаваць парушэнні і дапамагчы ўдасканаліць працэдуру выбараў на карысць усяго грамадства.

Абвяшчаем набор назіральнікаў за выбарамі! Запоўні анкету

Кампанія незалежнага назірання «Праваабаронцы за свабодныя выбары» завяршае набор назіральнікаў і назіральніц за галасаваннем падчас прэзідэнцкіх выбараў

 "Праваабаронцы за свабодныя выбары".


Каментары