100% сакратароў Кастрычніцкіх УВК – жанчыны. Участковыя камісіі ў дыяграмах
Назіральніца кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» Наталля Сацункевіч прааналізавала склад 56 участковых выбарчых камісій Кастрычніцкага раёна Мінска. Вось, што з гэтага атрымалася.
Што змянілася з папярэдняй выбарчай кампаніяй?
У параўнанні з выбарчай кампаніяй 2019 года, 26% УВК засталіся нязменнымі, па 23% 1 і 2 новых чалавека ў складзе. Па падліках назіральніцы агулам склад 72% участковых камісій Кастрычніцкага раёна ці наогул не змяніўся, ці змяніўся літаральна на 1-2 чалавекі.
Якія структуры прадстаўляюць сябры камісій Кастрычніцкага раёна?
Абсалютная большасць вылучалася ў УВК ад праўладных грамадскіх аб'яднанняў і палітычных партый. Толькі 33 чалавекі з 596 былі вылучаны ва ўчастковыя камісіі ад грамадзян, 54 – ад працоўных калектываў. Прадстаўнікоў апазіцыі ў складах гэтых УВК, як і многіх іншых, няма.
Топ-5 аб'яднанняў і партый па вылучэнню сваіх сябраў ва УВК
- Саюз жанчын – 54;
- Партыя труда і справядлівасці – 52;
- Сацыяльна-спартыўная партыя – 52;
- Белая Русь – 52;
- Камуністычная партыя – 51.
А што з гендарным складам участковых камісій гэтага раёна?
Па падліках назіральніцы кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» Наталлі Сацункевіч 72,8% ад складу 56 УВК Кастрычніцкага раёна Мінска складаюць жанчыны. Прычым, ва ўсіх камісіях сакратаркамі з'яўляюцца жанчыны. Пасаду старшынь УВК Кастрычніцкага раёна Мінска займаюць 24 жанчыны (42,9%). 35 жанчын (62,5%) з'яўляюцца намеснікамі старшынь участковых камісій
Таксама чытаць па тэме:
Лічыць галасы беларусаў на выбарах будуць у асноўным жанчыны. Што тут не так?
Лічба дня: на колькі супадаюць склады УВК Фрунзенскага раёна ў параўнанні з выбарамі-2019