У апошні дзень датэрміновага галасавання па выбарах прэзідэнта Рэспублікі Беларусь працягваецца ціск на назіральнікаў. Кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" вядомыя дзясяткі такіх выпадкаў, у тым ліку, у адносінах да назіральнікаў сваёй кампаніі. 8 жніўня працягваем збіраюць факты пераследу назіральнікаў па Беларусі.
У Мінску на ўчастку №25 Цэнтральнага раёна назіральнікі выявілі, акрамя асноўнай, яшчэ дзве недрукаваныя дзверы, якія вядуць на ўчастак. Але замест таго, каб разабрацца ў гэтай сітуацыі і вырашыць праблему, участковая камісія пазбавіла назіральніцу кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Кацярыну Клёц акрэдытацыі.
У арганізацыі Аб'яднаных нацый няма мандата па назіранні за выбарамі ў Беларусі, аднак у ААН "з заклапочанасцю сочаць за сітуацыяй з пункту гледжання захавання правоў чалавека" напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў, якія запланаваны на 9 жніўня.
Старшыня Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі і віцэ-прэзідэнт FIDH, праваабаронца “Вясны” Валянцін Стэфановіч звярнуліся з відэазваротам да супрацоўнікаў унутраных органаў Беларусі з заклікам не прымяняць гвалт у дачыненні да ўдзельнікаў мірных сходаў.
Высокі прадстаўнік ЕС Жазэп Барэль выступіў з заявай напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў, у якой заклікаў беларускія ўлады спыніць рэпрэсіі ў дачыненні да мірных дэманстрантаў і гарантаваць рэалізацыю кандыдатамі палітычных правоў, паведамляецца на сайце Еўрапейскага саюза.
Марыя Боцька - назіральніца ад грамадзян на ўчастку №90 Кастрычніцкага раёна Гродна, які месціцца ў будынку сярэдняй школы №39 (мікрарайён Альшанка), сутыкнулася з дзіўнай пагрозай у свой адрас ад дырэктаркі гэтай школы Аксаны Пятровай.