Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Начальніцу штаба Ціханоўскай адправілі ў ЦІП. Выбары пройдуць без яе

Фота: Вадзім Заміроўскі, TUT.BY
Фота: Вадзім Заміроўскі, TUT.BY

Як паведамляе tut.by, затрыманую сёння ў другой палове дня начальніцу штаба кандыдаткі Святланы Ціханоўскай Марыю Мароз змясцілі ў Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна. Пра гэта паведаміла прэс-сакратар кандыдаткі ў прэзідэнты Ганна Красуліна.

"Яе адвезлі ў Фрунзенскі РУУС, а адтуль у ЦІП на Акрэсціна. Затрымалі яе для ўдзелу ў адміністрацыйным працэсе. А так як у выхадныя суды не працуюць, то мароз прабудзе ў ЦІП да панядзелка".

Аднак у чым дакладна яе абвінавачваюць — невядома. Выбары пройдуць без начальніцы штаба кандыдаткі Святланы Ціханоўскай. 

Ганна Красуліна кажа, што дома ў Марыі засталіся двое непаўналетніх дзяцей — сын 14-ці гадоў і двухгадовая дачка.

"Перадачу мы ёй хацелі перадаць, яна ў лёгкай сукенцы, сёння ж было горача. Але зрабіць гэта не ўдалося — сёння іх прымалі з 14.00 да 16.00".

Паведамляецца, што ў ГУБАЗіК выклікалі яшчэ чалавек дваіх з каманды Ціханоўскай.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"


Каментары