Чатыры дні датэрміновага галасавання: такога не было ніколі
За чатыры дні датэрміновага галасавання на выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусі выбарчыя ўчасткі наведала небывалая раней колькасць грамадзян - 32.24% ад усіх выбарцаў.
Статыстыку публікуе сайт Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў.
Болей за ўсіх прагаласавалі на Гомельшчыне – 42, 72%. Меней за ўсіх у горадзе Мінску - 26,45%.
Працэнт яўкі на выбарчыя ўчасткі мяняецца па нарастаючай. Калі ў першы дзень галасавання яўка склала 4,98%, 5 жніўня – 7,77%, 6 жніўня – 22,47%.
Па абласцях гэта выглядае наступным чынам:
- Брэсцкая вобласць – 30,11%;
- Віцебская вобласць – 30,86%;
- Гомельская вобласць – 42,72%;
- Гродзенская вобласць – 30,02%;
- Мінская вобласць – 29,09%;
- Магілёўская вобласць – 37,88%;
- Горад Мінск – 26,45%.
Як прымушаюць галасаваць датэрмінова? Факты з розных гарадоў краіны. Частка 2