Каля 30 чалавек за дзень. Пераслед назіральнікаў працягваецца
У апошні дзень датэрміновага галасавання па выбарах прэзідэнта Рэспублікі Беларусь працягваецца ціск на назіральнікаў: ім тэлефануюць з міліцыі, выганяюць з участкаў і будынкаў, дзе размяшчаюцца ўчасткі, затрымлівае міліцыя, пагражаюць, праводзяць прафілактычныя гутаркі, асуджаюць на суткі. Кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" вядомыя дзясяткі такіх выпадкаў, у тым ліку, у адносінах да назіральнікаў сваёй кампаніі. 8 жніўня працягваем збіраюць факты пераследу назіральнікаў па Беларусі.
Мінск
Як паведамляюць назіральнікі з участка для галасавання №104 і №105 Фрунзенскага раёна Мінска супрацоўнікі міліцыі ў цывільным праводзілі з імі прафілактычную гутарку. Незалежнага назіральніка ад кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Аляксандр Пятрэнку і назіральніцу Вольгу Каваленку на сам участак для назірання не пусцілі, таму яны вымушаныя былі назіраць пад мінскай школай №16. Але на іх выклікалі міліцыю. Пасля гутаркі ў машыне, іх адпусцілі. Супрацоўнікі міліцыі іх сказалі ім: "Падыйдзіце да школы — увязе АМАП".
Вядома, што каля школы №59 была затрымана назіральніца Іва Амбражэвіч. Яе таксама не дапусцілі на ўчастак для назірання. Яна знаходзілася на тэрыторыі школы, дзе размяшчаецца ўчастак для галасавання №33 Фрунзенскага раёна, дзе яна акрэдытаваная.
Супрацоўнікі міліцыі забралі з 103-га ўчастка Фрунзенскага раёна двух назіральнікаў: Георгія Максіменку і Алену Бужынскую. Камісія напісала заяву на парушэнне імі грамадскага парадку. Іх даставілі ў Фрунзенскае РУУС. Учора Алена распавяла, як ёй пагражаў прадстаўнік улады, на што яна напісала заяву ў міліцыю. Пазней стала вядома, што абодвух назіральнікаў змясцілі ў ЦІП да суда.
На ўчастку №69 Першамайскага раёна Мінска затрыманы назіральнік Віктар Краўчанка. Вядома, што на Краўчанку напісала заяву дырэктарка школы школы №190 Людміла Шыцік. Віктара Краўчанку даставілі на Акрэсціна.
Каля 18:30 на ўчастках №49 і 50 Кастрычніцага раёну Мінска былі затрыманыя супрацоўнікамі міліцыі ў цывільным пяць назіральнікаў. Сярод іх — Аляксей Крылоў, Арцём Фядотаў, Дарына Рэут, Аляксандр Слоўшч, Дарыя Клінава. Старшыніца камісіі выклікала на іх міліцыю па незразумелых прычынах. Іх даставілі ў Кастрычніцкае РАУС.
На ўчастку №50 у Калодзішчах затрымалі назіральніка Сяргея Суворава.
У Мачулішчах на адным з выбарчых участкаў была затрымана назіральніцы ад ініцыятывы "Сумленныя людзі" Ганна Біцень нібы за парушэнне грамадскага парадку.
На 92-м участку Маскоўскага раёна быў затрыманы назіральнік Мікалай Прышчэп.
На ўчастку №20 Савецкага раёна Менска былі затрыманыя назіральнікі Дзяніс Молчан, Уладзімір Фядосенка, Артур Вашкевіч.
У Заводскае РУУС быў дастаўлены назіральнік Валерый Рабцаў. Яго забралі з участкаў №63-65 Заводскага раёна.
З участка для галасавання №97 Фрунзенскага раёна забралі Сяргея Галенчанку. Вядома, што яго даставілі ў ЦІП.
На 17-ым участку са школы №66 забралі назіральніка ад ініцыятывы "Сумленныя людзі" Дзяніса Молчана.
На 115-м участку Фрунзенскага раёна Мінска затрыманая назіральніца Тамара Філімонава. Яе даставілі ў Фрунзенскі РУУС.
На 93-м участку Маскоўскага раёну Мінска назіральнікі выклікалі міліцыю на тое, што яўка на гэтым участку завышана ў больш за шэсць раз. Супрацоўнікі міліцыі запрасілі ўсіх ва РУУС для падачы заявы.
На 41-м участку затрыманы назіральнік Каробка Мікалай. Яго адвезлі ў РУУС Кастрычніцкага раёна і верагодна пакідаюць да панядзелка ў ізалятары на вул. Акрэсціна.
Таксама ў Мінску быў затрыманы назіральнік Аляксей Дземідовіч. На яго склалі пратакол па арт. 23.4 КаАП і пакідаюць у ІЧУ. Суд мусіць адбыцца ў судзе Партызанскага раёна.
Затрыманы назіральнік з участка №53 Усевалад Гапуцін. На выходные застаецца ў ізалятары.
Нарач
Каля 10 гадзін на выбарчым участку ў Нарачы быў затрыманы назіральнік Дзяніс Краўчук. Яго забралі прама з выбарчага ўчастка і адвезлі ў Мядзельскі РУУС.
Браслаў
На 5-ым участку для галасавання ў Браславе быў затрыманы назіральнік ад ініцыятывы "Сумленныя людзі" Валер Трашчынскі.
Маладэчна
Супрацоўнікамі Маладзечанскага РАУС быў затрыманы назіральнік ад ініцыятывы "Сумленныя людзі" Уладзь Трэццяк.
Слуцк
На ўчастку №13 у Слуцку былі затрыманыя назіральніцы ад ініцыятывы "Сумленныя людзі" Валерыя Харэўка і Алла Трыко.
Віцебск
Затрымалі назіральніцу кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Дар'ю Лук. Яе затрымалі на ганку школы, дзе знаходзіцца ўчастак для галасавання №66 Першамайскага раёна Мінска, дзе яна акрэдытаваная. Яе вязуць у РАУС, інкрымінуюць 17.1 КаАП (Дробнае хуліганства).
Таксама вядома пра затрыманне яшчэ трох незалежных назіральнікаў на выбарчым участку ў СШ №46 – Мікіты Астапенкі і Наталлі Нікіфаравай. Вінавацяць ў дробным хуліганстве (арт. 17.1 КаАП).
Увечары 8 жніўня быў затрыманы актывіст і незалежны назіральнік Аляксей Саламаненка. Пра гэта паведаміла ягоная жонка Наталля. За ім прыяжджаў мікрааўтобус з амапаўцамі. Быў затрыманы проста падчас назірання.
Івацэвічы
Назіральніка ад ініцыятывы "Сумленныя людзі" Аляксандра Касаўца забрала міліцыя з участка №5 івацэвіцкага раёна пасля званка старшыні камісіі.
Хроніка пераследу назіральнікаў падчас датэрміновага галасавання:
Ціск на назіральнікаў падчас датэрміновага галасавання працягваецца
Затрыманні на выбарчых участках працягваюцца, назіральнікаў адпраўляюць на суткі
На выбарчых участках масава затрымліваць назіральнікаў. Спіс
У Мінску на ўчастках для галасавання затрымліваюць назіральнікаў